Палачан запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на суісканне грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

04.08.2023

Заснаваны гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўнікам і спецыялістам арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай сферы і ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, інавацыйных праектах у адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, маладзёжных праектах, якія маюць пераважнае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм і важнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Штогод прадастаўляецца да 20 грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у кожнай з названых галін.

Кандыдатуры на суісканне грантаў вылучаюцца ў парадку, устаноўленым Палажэннем аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі, зацверджаным Указам

Заявачныя матэрыялы па кожнай кандыдатуры ўключаюць:

заяўку на прадастаўленне гранта па форме;

Пратакол пасяджэння Камісіі аб вылучэнні кандыдата на прадастаўленне гранта;

даведку-аб'ектыўку кандыдата на прадастаўленне гранта;

характарыстыку кандыдата на прадастаўленне гранта з указаннем прафесійных дасягненняў за тры гады, папярэднія гады прадастаўлення гранта;

рэкамендацыі двух экспертаў з ліку аўтарытэтных спецыялістаў у адпаведнай сферы дзейнасці, якія не з'яўляюцца работнікамі той жа арганізацыі, што і кандыдат на прадастаўленне гранта;

спіс публікацый;

копіі старонак устаноўчых дакументаў, змяшчаючых поўнае найменне арганізацый, у дзейнасць якіх ажыццёўлена ўкараненне вынікаў;

копіі інфарматыўных старонак пашпарта (стар. 25, 31-33).

Паводле п.4. Палажэння аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, маладзёжнай палітыцы кіраўнікі арганізацый на падставе рашэнняў камісій да 1 верасня 2023 года, накіроўваюць неабходныя матэрыялы ў адпаведнасці з падпарадкаванасцю ў рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, альбо ў дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя (падсправаздачныя) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам (далей — дзяржаўныя органы і арганізацыі).

Кіраўнікі арганізацый, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, да 15 верасня года 2023 года, накіроўваюць матэрыялы, прадугледжаныя ў Палажэнні, у адпаведнасці з ажыццяўляемым імі відам дзейнасці ў Міністэрства адукацыі.

Дзяржаўныя органы і арганізацыі разглядаюць прадстаўленыя (аформленыя) матэрыялы і камплект заявачных матэрыялаў у папцы-хуткасшывальніку (асабістая справа) з суправаджальным лістом прадстаўляемым ў Міністэрства адукацыі (220010, г.Мінск, вул. Савецкая, 9, «Гранты ў сферы маладзёжнай палітыкі»).

Электронная версія заявачных матэрыялаў кандыдатаў на суісканне грантаў накіроўваецца на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Тэрмін прадстаўлення заявачных матэрыялаў - да 15 верасня 2023 г.

Звяртаем увагу кіраўнікоў на неабходнасць давядзення дадзенай інфармацыі да ўсіх зацікаўленых, а таксама ажыццяўлення асабістага кантролю пытання вылучэння кандыдатур на суісканне гранта.

Падрабязную інфармацыю аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне маладзёжнай палітыкі можна знайсці на https://taplink.by/Grants або па тэлефоне Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра + 375 (17) 390 40 56 (Дзьякава Віталіна Вітальеўна).

https://www.pvestnik.by