У Полацку прайшоў рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор работнікаў цэнтраў бяспекі МНС

04.08.2023

На базе Полацкага калегіума прайшоў рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор работнікаў цэнтраў бяспекі МНС.

Аксана Валер'еўна Голубева, першы прарэктар універсітэта, прадставіла даклад на тэму «Супрацоўніцтва ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» і Віцебскага абласнога УМНС: вопыт і перспектывы».

Вольга Мікалаеўна Пятровіч, дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій, расказала пра інавацыйны патэнцыял універсітэта і праектаў, укаранёных у працу цэнтраў бяспекі МНС.

Даклады аб асаблівасцях працы з дзецьмі дашкольнага ўзросту прадставілі Святлана Мікалаеўна Рамашкевіч і Наталля Дзмітрыеўна Шнітко, спецыялісты дзіцячага сада № 35, г. Наваполацка.

https://www.pvestnik.by