Маёмасныя падаткі фізічных асоб: парадак выплаты

03.08.2023

Падатковым органам не пазней 01.09.2023 накіроўваецца адзінае паведамленне на выплату падатку на нерухомасць, зямельнага і транспартнага падаткаў па ўсіх аб'ектах. Плацельшчыкам, зарэгістраваным у Асабістым кабінеце на партале МПЗ, паведамленне прыйдзе толькі ў электронным выглядзе, плацельшчыкам, якія не з'яўляюцца карыстальнікамі партала – па пошце.

Калі паведамленне пры наяўнасці аб'ектаў (у разумныя тэрміны) не атрымана альбо ў вас ёсць пытанні па вылічаных падатках, то варта звярнуцца ў падатковы орган:

- па месцы размяшчэння аб'екта нерухомасці і зямельнага ўчастка - па падатку на нерухомасць і зямельным падатку,

- па месцы жыхарства (месцы рэгістрацыі) – па транспартным падатку.

Нагадаем, што ў 2023 годзе выплачваем цалкам суму транспартнага падатку, вылічаную за 2022 год, а зямельны падатак і падатак на нерухомасць - даплачваем рэшткі плацяжоў (50%), калі ў 2022 годзе авансавы плацёж быў аплочаны, або выплачваем у поўнай суме, калі аванс не пералічваўся.

Крайні тэрмін выплаты маёмасных падаткаў - 15.11.2023, але плаціць можна і загадзя.

Выплаціць падаткі можна датэрмінова або часткамі. Галоўнае, каб уся сума паступіла ў бюджэт не пазней за 15 лістапада. Тым, у каго адкрыты асабісты кабінет на партале падатковых органаў, паведамленні накіроўваюцца туды. Поштай паведамленнi накіроўваюцца тым, хто не карыстаецца парталам. Тэрмін накіравання паведамлення - да 1 верасня 2023 года.

Аплаціць можна праз АРІП, альбо ў аддзяленнях банка, альбо на пошце.

Сумы арэнднай платы за зямельныя ўчасткі ў паведамленне не ўключаюцца, для іх аплаты неабходна падняць дагавор арэнды! Тэрмін выплаты дадзенага плацяжу за 2022 год – таксама не пазней 15.11.2023 (у поўнай суме).

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне