На Полаччыне 1 жніўня стартуе дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам»

01.08.2023

Валанцёры БРСМ 1 жніўня на Полаччыне дадуць старт дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам».

«У рамках акцыі валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае сэрца» з 1 жніўня па 5 верасня арганізуюць збор і перадачу канцылярскіх і спартыўных прылад, іншых неабходных для падрыхтоўкі да будучага навучальнага года рэчаў шматдзетным, няпоўным сем'ям, а таксама сем'ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, якія перажываюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года», — распавяла першы сакратар Полацкага РК ГА «БРСМ» Ганна Сярко.

https://www.pvestnik.by