З 24 ліпеня па 31 жніўня праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу

01.08.2023

Віцебскім аблвыканкамам прынята распараджэнне «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні бяспекі, умоў і аховы працы ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур».

З 24 ліпеня па 31 жніўня праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Згодна з дакументам, трэба актывізаваць работу мабільных груп па аказанні дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы. Рэкамендавана ўзмацніць кантроль за безумоўным выкананнем патрабаванняў Дырэктывы № 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і Дырэктывы № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пра патрабаванні

Работнікі сельгасарганізацый павінны быць забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з устаноўленымі нормамі, спраўным інвентаром і тэхнікай, гарачым харчаваннем, умовамі для магчымага адпачынку і прыёму ежы, пітной вадой. Прадугледжаны пазапланавыя інструктажы па ахове працы і супрацьпажарныя інструктажы з занятымі на ўборцы, ачыстцы і сушцы збожжа.

Да працы на сельскагаспадарчай тэхніцы могуць быць дапушчаныя асобы, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, якія прайшлі медыцынскі агляд, вытворчае навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. Забаронена прыцягваць непаўналетніх да работы на збожжаўборачных камбайнах, да механізаваных работ на збожжатоках у начны час.

Па кампетэнцыі
Нагляд за выкананнем заканадаўства і правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў усімі суб'ектамі ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур, даручана забяспечыць у адпаведнасці з кампетэнцыяй: упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага райвыканкама, упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з Полацкім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, Полацкім ГРАНС і РАУС, Полацкім міжраённым аддзеле Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Супраць пажараў

У перыяд уборкі ўраджаю павінен падтрымлівацца супрацьпажарны рэжым з укамплектаваннем аб'ектаў і тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, медыцынскімі аптэчкамі і спраўнымі наборамі тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны.

Неабходна забяспечыць бяспечны працэс пры выбары спосабу ўборкі сельскагаспадарчых культур. Сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты да месца вытворчасці работ павінны перамяшчацца ў адпаведнасці з распрацаванымі маршрутамі. Патрабаванні па ахове працы павінны выконвацца і пры рамонце, тэхнічным абслугоўванні і пастаноўцы на захоўванне сельскагаспадарчых машын, агрэгатаў і абсталявання. У мэтах выключэння перадумоў пранікнення старонніх асоб і крадзяжу сельскагаспадарчых культур, гаруча-змазачных матэрыялаў, матэрыяльных каштоўнасцяў трэба забяспечыць ахову складоў, памяшканняў і іншых збудаванняў і доступ вартаўнікоў і іншых работнікаў да сродкаў сувязі.

Кіраўнікам арганізацый АПК даручана вывучыць палі з мэтай выключэння магчымасці паражэння людзей электрычным токам пры працы і праездзе сельскагаспадарчай тэхнікі пад лініямі электраперадачы.

https://www.pvestnik.by