На вуліцы Трасніцкая адкрыўся міні-маркет «Любімы»

12.07.2023

Многія жыхары Полацка ведаюць краму на вул. Трасніцкай, 1. Доўгія гады яна цешыла сваіх пакупнікоў якасным абслугоўваннем, разнастайнымі прадуктамі. Сёлета гандлёвы аб'ект быў зачынены на капітальны рамонт, а днямі адкрыўся пад вядомым у Полацку брэндам — міні-маркет «Любімы».

Дзяржаўнаму гандлёваму прадпрыемству ўдаецца годна канкурыраваць з буйнымі рытэйлерамі. Фірмовы стыль палюбіўся палачанам, якія ўпэўнена робяць свой выбар на карысць утульнай, хатняй крамы.

Удзел у цырымоніі адкрыцця прыняла Алеся Карначова, начальнік упраўлення эканомікі Полацкага райвыканкама.

- Адкрыццё крамы пасля капітальнага рамонту - знамянальная падзея. Для горада гэта таксама плюс, бо прадпрыемства затраціла каля 400 тысяч інвестыцый. Не менш важна, што захаваны працоўныя месцы і шырока прадстаўлены ўсе групы тавараў. Асобныя словы падзякі работнікам ААТ «Полацк-гандаль» за тое, што адкрываюць магазіны ў такім прыгожым і сучасным фармаце, — адзначыла Алеся Віктараўна.

У сваю чаргу Алена Андрэева, дырэктар ААТ «Полацк-гандаль», распавяла: «Гэта наш сёмы міні-маркет «Любімы». Мы пастараліся максімальна хутка завяршыць капітальны рамонт, каб жыхары мікрараёна не адчувалі дыскамфорт, а рабілі неабходныя пакупкі каля свайго дома».

У найкарацейшыя тэрміны праведзена мадэрнізацыя ўсіх сістэм. Устаноўлена сучасная сістэма-сэптык, заменена ўся электрычная частка, праведзена гарачая вада, з'явіўся пакой адпачынку для персаналу. І, вядома, уведзена ў эксплуатацыю сучаснае халадзільнае абсталяванне, выкарыстоўваецца прафесійнае асвятленне і шырокі асартыментны пералік - усё гэта станоўча адаб'ецца на пакупальніцкім попыце.

— Устаноўлены дзве камеры для захоўвання прадукцыі, гэта дасць магчымасць правільна і якасна захаваць тавар, які прапануем пакупнікам. Мы працуем для людзей і хочам, каб аб'ект гандлю стаў любімым не толькі для жыхароў мікрараёна, але і для тых, хто праязджае міма, — падкрэсліла Алена Анатольеўна.

Яшчэ да адкрыцця палачане сталі збірацца ля магазіна. І іх чаканні ў поўнай меры апраўдаліся! Стыльны дызайн, новае гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне, вялікі выбар тавараў, зручны фармат самаабслугоўвання - улічаны ўсе патрабаванні і перавагі сучаснага пакупніка.

Кажуць пакупнікі:

Зінаіда Яфімава:
— Усё вельмі спадабалася, сучасна, вялікі выбар тавараў, прыемна парадавалі кошты. Добра, што побач з домам адкрылася такая выдатная крама. Дзякуй калектыву «Полацак-гандаль», што клапоцяцца пра нас.

Валянціна Лазарава:
— Крама памянялася кардынальна, такога не было. Тут з'явіўся поўны асартымент прадуктаў першай неабходнасці: каўбасныя вырабы, малочная прадукцыя, паўфабрыкаты. Буду сюды хадзіць кожны дзень.

Лілія Курэц:
— Крама прыгожая, утульная, прыемна парадавалі асартымент і кошты. Цяпер можна не ездзіць па рыбу ў цэнтр горада. Усё свежае, гародніна адборная.

https://www.pvestnik.by