Палачане прымуць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

12.07.2023

На гэтым тыдні ў абласным цэнтры стартуе XXXII - Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У стварэнні святочнай атмасферы традыцыйна прымуць удзел і прадстаўнікі Полаччыны.

13 ліпеня работнікі Полацкага РЦК прадставяць брэндавую пляцоўку Полацкага раёна ў парку культуры і адпачынку ім.Фрунзэ. У гэты дзень на пл.Свабоды з 15.00 да 16.00 пройдзе канцэрт з удзелам калектываў Багатырскага СДК і Ветрынскага ГПДК.

Пакараць фестывальны Віцебск адправяцца і майстры Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. У горадзе майстроў з 13 па 16 ліпеня яны прадэманструюць рамёствы Полаччыны і прадставяць сувенірную прадукцыю. Майстар Святлана Балтрушэвіч на адкрытым абласным конкурсе тэатраў мод «Модны дывертысмент-2023» прадставіць калекцыю сукенак «Веліч Зараніца». Майстры Іна Карандзей і Ефрасіння Забабоніна прымуць удзел у абласным свяце-конкурсе майстроў вышыўкі і карункапляцення «Чароўная нітка-2023».

На сярэдняй пляцоўцы ў амфітэатры з 12 ліпеня размесцяцца палаткі крамы «Дыяніс», гандлёвая сетка ААТ «Полацкі малочны камбінат» з 12 па 17 ліпеня арганізуе гандаль у раёне вул.Леніна, 28. З 12 па 16 ліпеня палачане запросяць гасцей фестывальнага Віцебска на дэгустацыю прадукцыі ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Мiёрскі мясакамбінат» і ААТ «Полацкі малочны камбінат».

https://www.pvestnik.by