На Полацкім камбінаце хлебапрадуктаў сустракалі першую машыну са збожжам новага ўраджаю

12.07.2023

11 ліпеня на Полацкім камбінаце хлебапрадуктаў сустракалі першую машыну са збожжам новага ўраджаю. Сёлета старт нарыхтоўчай кампаніі дало сельгаспрадпрыемства «Захарнічы» Полацкага раёна. У кузаве МАЗа - амаль 9 тон азімага ячменю.

Традыцыйна першы ўраджай сустракалі з хлебным караваем і падарункамі. Іх уручылі дырэктару сельгаспрадпрыемства «Захарнічы» Віктару Шмялёву і кіроўцу Валерыю Лісу.

Хлебаробаў віталі намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Полацкі КХП» Аляксандр Аўласёнак і старшыня прафкама прадпрыемства Анжаліна Танкавід. Перапрацоўшчыкі галоўнага прадукту сельскай гаспадаркі выказвалі пажаданне, каб машыны з поўнымі кузавамі якаснага збожжа прыязджалі на камбінат часцей.

Фота Аліны БАЛЬШАКОВАЙ.

https://www.pvestnik.by