У Полацку пройдзе майстар-клас па лыжаролерах

12.07.2023

Ужо ў гэты чацвер адбудзецца майстар-клас аддзялення лыжных гонак па яздзе на лыжаролерах Полацкай СДЮШАР 2.

Вам раскажуць пра асаблівасці і складанасцi гэтага віду спорту, правядуць інструктаж па тэхніцы бяспекі падчас занятку, пасля чаго ўзброіўшыся інвентаром, вы паспрабуеце гэты від спорту на практыцы.

Нагадаем, першапачаткова ролікавыя лыжы ўжываліся як сродак трэніроўкі лыжнікаў у летні час. Аднак пазней ператварыліся ў самастойны від спорту, па якім праводзяцца спаборніцтвы рознага ўзроўню.

Полацкая СДЮШАР 2 запрашае ўсіх жадаючых 13 ліпеня ў 11.00 далучыцца да гэтага віду спорту.

Месца збору: Курган неўміручасці.

Майстар-клас бясплатны.

https://www.pvestnik.by