З 10 па 17 ліпеня эколагі праводзяць акцыю «Адпачывайце правільна: без шкоды прыродзе!»

10.07.2023

У гэты перыяд інспектары тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды сумесна з грамадскімі эколагамі будуць праводзіць рэйды па папярэджанні парушэнняў і тлумачальную працу ў месцах і зонах адпачынку ля вадаёмаў, асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, аматарскага рыбалоўства.

Нягледзячы на тое, што з кожным годам павышаецца экалагічная культура грамадзян, на жаль, сустракаюцца выпадкі безадказнага стаўлення адпачываючых да навакольнага асяроддзя. У ліку самых частых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, якія дапускаюцца гора-турыстамі - развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, выпальванне сухой расліннасці, мыйка і стаянка транспартных сродкаў па-за ўстаноўленымі месцамі, несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў.

Каб не наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю Мінпрыроды рэкамендуе грамадзянам і гасцям Беларусі выконваць некалькі простых правілаў.

https://www.pvestnik.by