Прыём грамадзян у падоўжаным рэжыме

06.07.2023

Інспекцыя МПЗ Полацкага раёна звяртае ўвагу на змяненне часу прыёму грамадзян для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Напрыклад, падаць заяву на вяртанне (залік) падаткаў, збораў, пошлін або ўзяць выпіску аб выплачаных у бюджэт падатках можна:

у панядзелак - з 8.00 да 19.00 (без перапынку на абед),

у чацвер - з 9.00 да 20.00 (без перапынку на абед),

у аўторак, сераду і пятніцу — у працоўным рэжыме інспекцыі з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00).

Таксама 1 раз на месяц кіраўніцтва інспекцыі будзе прымаць грамадзян да 20.00. З графікам прыёму можна азнаёміцца на рэгіянальнай старонцы інспекцыі МПЗ Полацкага раёна на сайце МПЗ https://nalog.gov.by/inspectorates/imns-vitebsk-region/imns-polock-district/.  

https://www.pvestnik.by