Паважаныя грамадзяне!

06.07.2023

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама праводзяць рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выяўлення фактаў парушэнняў працоўнай дысцыпліны на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу і кантролю нясення службы вартавой аховай. Мэтай названых мерапрыемстваў з'яўляецца прафілактыка і спыненне крадзяжу маёмасці ў аграпрамысловым комплексе, забеспячэнне належнага стану правапарадку і дысцыпліны ў працоўных калектывах.

На жаль, нярэдка асноўныя ўмовы, якія спрыяюць здзяйсненню адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, ствараюць самі кіраўнікі арганізацый.

Так, безгаспадарчасць, неналежнае тэхнічнае ўмацаванне, няспраўнасць або адсутнасць ахоўнай сігналізацыі і сістэмы відэаназірання, бяздзейнасць службовых асоб, адказных за забеспячэнне захаванасці даручанай ім маёмасці спрыяе здзяйсненню злачынстваў і правапарушэнняў.

Калі вы маеце інфармацыю аб фактах крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, парушэннях працоўнай дысцыпліны, знаходжанні вартаўнікоў на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янення пераканаўча просім неадкладна паведамляць у аператыўна-дзяжурную службу Полацкага РАУС па тэлефонах (ананімнасць гарантуем): 102; 46-32-02; 8(029) 597-04-23 (мтс).