За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай і падатковай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і гандлю, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 119 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей Беларусі. З Полацка сярод узнагароджаных - прадавец крамы «Дыяніс-8» ТАА «Рэсттрэйд» Вера Скімбатор.