Палачанка заваявала золата на першых летніх міжнародных гульнях «Дзеці Прымор'я»

05.07.2023

Ва Уладзівастоку (Расійская Федэрацыя) завяршыліся першыя летнія міжнародныя гульні «Дзеці Прымор'я», у якіх удзельнічалі і юныя беларускія спартсмены.

У складзе беларускай зборнай каманды ў лёгкай атлетыцы выступіла навучэнка Полацкай СДЮШАР №2 Дар'я Маркіянава.

У спаборніцтвах дзяўчат Дар'я стала ўладальніцай золата ў бегу на 800м і 1500м, а таксама ў змяшанай бегавой эстафеце 4х400м. Дарэчы сказаць, у эстафеце беларуская каманда стала лепшай!

Па выніках спаборніцтваў беларускія спартсмены перамаглі ў агульнакамандным медальным заліку!

Віншуем Дашу і яе трэнера Уладзіміра Хадаровіча з паспяховым дэбютам і высокімі ўзнагародамі, і жадаем новых спартыўных дасягненняў і перамог!

Фота з архіва спартыўнай школы.

https://www.pvestnik.by