У Полацку прэзентавалі новы экскурсійны маршрут, які мае непасрэднае дачыненне да імператарскага Дома Раманавых

04.07.2023

Полацк - гэта горад, дзе ажывае гісторыя. Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусі аддзел спорту і турызму арганізаваў прэзентацыю новага экскурсійнага маршруту «Раманавы ў гісторыі Полацка», які пралягае па гістарычнай частцы горада. У розныя гады тут, пачынаючы з сярэдзіны XVII і да пачатку XX стагоддзя, пабывала больш за 20 прадстаўнікоў валадарачай дынастыі Раманавых. Аўтар распрацоўкі - загадчык Краязнаўчага музея Ірына Воднева.

На плошчы Свабоды гучала класічная музыка, шаноўныя дамы Марыя Давыдаўна і Вільгельміна Фёдараўна пазнаёмілі ўдзельнікаў прэзентацыі з найбольш знакавымі пабудовамі горада, якія неаднаразова наведвалі Вялікія князі і цэсарэвічы, расійскія імператары і іх жонкі. Маршрут уключае больш за 15 архітэктурных і манументальных помнікаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да імператарскага Дому Раманавых.

Сафійскі і Богаяўленскі саборы, комплекс будынкаў былога езуіцкага манастыра пазней - кадэцкага корпуса, цяпер Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, і многае іншае.

Акрамя таго, у рамках маршруту ў рэстаране «Гранд-паб» можна пакаштаваць стравы пачатку ХХ стагоддзя са святочнага меню абеду, прапанаванага палачанамі членам царскай сям'і. А гэта вуха, ласасіна, катлеты пажарскія з шампіньёнамі, гельнае з рыбы з найсмачнымі соусамі сабайон, правансаль, тартар.

Падарожжа па слядах Раманавых надоўга застанецца ў сэрцах тых, хто захоча наведаць аўтарскі экскурсійны маршрут. Турцэнтр г. Полацка рады адкрываць палачанам і гасцям гарада новыя нязведаныя старонкі гісторыі слаўнага горада над Дзвіной.

Фота Надзеі КАЛУЖОНАК і Святланы АЛЬСЕВІЧ.

https://www.pvestnik.by