Анлайн-праект рэалізуецца з 1 па 3 ліпеня і ўдзельнікам можа стаць кожны жадаючы незалежна ад узросту. Для гэтага неабходна апублікаваць на асабістай старонцы ў сацыяльных сетках сваю фатаграфію з дзяржаўнымі сімваламі на фоне знакавага аб'екта нашай краіны - гісторыка-культурнага, вытворчага, культурнага, спартыўнага, рэканструяванага або пабудаванага ў перыяд незалежнасці краіны пад патранатам нашага Прэзідэнта. Пры гэтым абавязковай умовай з'яўляецца даданне хэштэга эстафеты #сэрцароднайзямлі.
Патрыятычная анлайн-эстафета «Сэрца роднай зямлі» стала складовай часткай шматступеннага рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі», сімвалам якога з'яўляецца яблыневая кветка і чырвона-зялёная стужачка — знак павагі і падзякі за мір і незалежнасць нашай краіны.