З 1 ліпеня 2023 года будзе рэарганізавана станцыя хуткай медыцынскай дапамогі ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца»

04.07.2023

З 1 ліпеня 2023 будзе рэарганізавана станцыя хуткай медыцынскай дапамогі ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца», якая ўвойдзе ў структуру Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі.

Рашэнне галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25.03.2021 №3/2 «Аб дзейнасці службы хуткай медыцынскай дапамогі Віцебскай вобласці і мерах па яе ўдасканаленні» заклікана павысіць аператыўнасць і якасць абслугоўвання, даступнасць медыцынскай дапамогі.

На базе станцыі хуткай медыцынскай дапамогі г. Полацка арганізаваны міжраённы цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі, які будзе аказваць медыцынскую дапамогу жыхарам Полацка, Наваполацка, а таксама Полацкага, Лепельскага, Верхнядзвінскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў.

«Гэтыя змены неабходныя для забеспячэння максімальна хуткага рэагавання службы, даезду на месца выкліку і аказання медыцынскай дапамогі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, — тлумачыць галоўны ўрач ДУАЗ «Полацкая ЦГБ» Аляксандр Стома. - Цэнтралізаванае кіраванне выклікамі, якое будзе арганізавана ў горадзе Полацку, дазволіць аператыўна вызначыць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, якая бліжэй за ўсё знаходзіцца да адраса выкліку. Гэта значна павысіць эфектыўнасць аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву. Рэарганізацыя службы дазволіць эфектыўна аказваць медыцынскую дапамогу, як для гараджан, так і для жыхароў аддаленых вёсак розных раёнаў».

Распрацаваныя ў наступным алгарытмы ўзаемадзеяння паміж цэнтральнымі раённымі бальніцамі пяці раёнаў, дазволяць шпіталізаваць пацыентаў на другі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі, гэта значыць у міжраённыя цэнтры, дзе пацыенты атрымаюць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу, абыходзячы раённыя бальніцы, дзе адсутнічае высокатэхналагічная медыцынская дапамога.

Кіраўнік сферы аховы здароўя Полацкага раёна адзначыў, што ў міжраённым цэнтры хуткай медыцынскай дапамогі будзе ўведзена новая штатная адзінка – урач-кансультант, які можа кансультаваць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі дыстанцыйна, літаральна «весці» пацыента аж да бальніцы, атрымліваючы аператыўную інфармацыю ад фельчара выязной брыгады. Такая практыка ўжо адпрацавана ў Віцебску і Оршы, і паказвае добрыя вынікі, а таксама дазваляе праводзіць кансультацыі жыхарам пяці раёнаў пры звароце ў службу ХМД у кругласутачным рэжыме. Своечасовая кансультацыя такога спецыяліста спрыяе эфектыўнаму аказанні медыцынскай дапамогі на дашпітальным этапе.

Як і раней усе выклікі кругласутачна будуць паступаць у адзіную дыспетчарскую службу па тэлефоне 103.

https://www.pvestnik.by