19 ліпеня 2022 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры і спорту» № 200-З

13.06.2023

19 ліпеня 2022 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры і спорту» № 200-З, які ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2023 г.

Законам устаноўлены патрабаванні да статутаў арганізацый фізічнай культуры і спорту (пункт 14 артыкула 2 Закона).

Таксама законам устаноўлена, што з 1 ліпеня 2023 года арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі падлягаюць дзяржаўнай акрэдытацыі на права ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту (выключэнне складаюць дзяржаўныя органы, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Бедарусь, Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, якія ўзначальваюць дэфлімпійскі рух Беларусі, спецыяльны олмпійскі рух Беларусі, рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні, якія ажыццяўляюць развіццё тэхнічных, авіяцыйных, ваенна-прыкладных і службова-прыкладных відаў спорту, установы адукацыі, іншыя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у рамках рэалізацыі адукацыйных праграм).

Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дадзеную дзейнасць па стане на 1 ліпеня 2023 года маюць права яе ажыццяўляць без акрэдытацыі да 1 студзеня 2024 года.