Азартныя гульні: лёгка пачаць, няпроста адмовіцца

12.06.2023

У чалавеку няма нічога лішняга: цела, пачуцці, эмоцыі, - усё гэта складнікі аднаго гарманічнага механізму. Дысбаланс дае цяжкае адчуванне недахопу чагосці, і гэта «нешта» чалавек спрабуе кампенсаваць. Выбар сродкаў кампенсацыі можа быць занадта індывідуальны: алкаголь, наркотыкі, азартныя гульні, дэструктыўныя культы... Любое з іх наносіць непапраўную шкоду як фізічнаму, так і псіхалагічнаму здароўю.

Небяспека азартных гульняў вядома кожнай разумнай сутнасці. Але, разумеючы загадзя, якія праблемы можа прынесці гульня, чалавек, тым не менш, усё роўна ідзе на рызыку. Папаўненне ў палку лудаманаў (залежных ад гульні) здараецца практычна штодня. Статыстыка не палохае «навабранцаў», нягледзячы ні на чужы вопыт, ні на засцярогі спецыялістаў аб тым, што выбрацца пераможцам з  «лап» гэтай хваробы на практыцы вельмі складана.

Але варта задумацца, што любая гульня створана не для вашага трыумфу, а, наадварот, арганізавана яна такім чынам, што вы ўсё роўна будзеце ў пройгрышы. Не выпрабоўвайце сябе, - проста не рабіце крок, які перакрэсліць вашы прынцыпы і рэспектабельнасць, адбярэ здароўе, сям'ю, грошы. Не шукайце апраўданне сваім слабасцям. Навучыцеся заўважаць станоўчыя моманты і ўтрымліваць стан задаволенасці. Зрабіце выбар не на карысць рызыкі, а на карысць гармоніі і дабрабыту.

Жывіце мудра!