Сельскі турызм: разбіраемся ў нюансах падаткаабкладання

12.06.2023

Да 1 ліпеня 2023 г. фізічным асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, у абавязковым парадку неабходна атрымаць рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Аблвыканкамам прадастаўлена права вызначаць пералікі населеных пунктаў, дзе не дапускаецца размяшчэнне аграэкасядзіб (далей - Пералік). Але, калі на тэрыторыі, якая трапіла ў такі Пералік, размешчана дзеючая аграсядзіба, то пры выкананні іншых патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №351 ад 04.10.2022 «Аб развіцці аграэкатурызму» (далей - Указ) суб'ект аграэкатурызму можа па-ранейшаму аказваць паслугі ў гэтай сферы.

З улікам норм Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь суб'екты аграэкатурызму, якія атрымалі рашэнне аб ажыццяўленні імі дзейнасці, з 01.07.2023:

1) выплачваюць збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму - калі па рашэнні райвыканкама яны пераведзены на выплату гэтага збору.

Пры гэтым, перавод на выплату збору па рашэнні выканкамаў не дапускаецца, калі аграэкасядзіба размяшчаецца на тэрыторыі, уключанай аблвыканкамам у Пералік, такім чынам, такія суб'екты падлягаюць падаткаабкладанню згодна з ніжэйпазначаным п.2);

2) выплачваюць падатак на прафесійны даход (ППД) – у іншых выпадках.

Суб'ект аграэкатурызму, які прыняў рашэнне аб спыненні сваёй дзейнасці, павінен (незалежна ад сістэмы падаткаабкладання) накіраваць у райвыканкам пісьмовае апавяшчэнне аб гэтым па ўсталяванай Міністэрствам спорту і турызму форме.

Райвыканкам можа таксама прыняць рашэнне аб спыненні дзейнасці суб'екта аграэкатурызму, калі выяўлены неадпаведнасці ўмовам, прадугледжаным Указам, або ёсць сістэматычныя парушэнні заканадаўства.

Пры страце статусу «суб'ект аграэкатурызму» і жаданні працягнуць працу з аб'ектамі, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням аграсядзібы, неабходна далей вызначацца са статусам падаткаплацельшчыка. У канкрэтным выпадку (у сувязі з наяўнасцю асаблівасцей падаткаабкладання, а таксама магчымасці выбару сістэмы падаткаабкладання) фізічная асоба можа звярнуцца ў падатковы орган.