Аб рознічным гандлі таварамі для курэння

12.06.2023

З 01.01.2023 рознічны гандаль тытунёвымі нікаціназмяшчаючымі вырабамі і вадкасцямі для электронных сістэм курэння, у тым ліку якія знаходзяцца ў электронных сістэмах курэння, падлягае ліцэнзаванню. Тыя суб'екты гаспадарання, хто раней ажыццяўляў такога роду дзейнасць, маюць права працягнуць яе без ліцэнзіі да 01.07.2023. Пасля названай даты наяўнасць ліцэнзіі на ажыццяўленне рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі, тытунёвымі вырабамі, нетытунёвымі нікаціназмяшчаючымі вырабамі, вадкасцямі для электронных сістэм абавязкова.

Суб'екты гаспадарання, якія на 1 студзеня 2023 г. мелі ліцэнзію на ажыццяўленне рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі (складнік «Тытунёвыя вырабы») і гандлявалі нетытунёвымі нікаціназмяшчаючымі вырабамі, вадкасцямі для электронных сістэм курэння, маюць права працягнуць ажыццяўляць гэту дзейнасць, але пры ўмове накіравання ў ліцэнзуючы орган да 01.07.2023 паведамлення па ўстаноўленай Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю форме (пастанова ад 16.11.2022 №76).