Аб прадстаўленні палажэння аб уліковай палітыцы зноў створанымі арганізацыямі

12.06.2023

Пачынаючы з 2023 года зноў створаная арганізацыя, складаючая справаздачнасць у адпаведнасці з заканадаўствам аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, абавязана прадстаўляць у падатковы орган палажэнне аб уліковай палітыцы на бягучы падатковы перыяд не пазней за 20 рабочых дзён з дня яе стварэння.

Аналагічнае патрабаванне распаўсюджваецца на замежныя арганізацыі, названыя ў падпунктах 1.5 і 1.6 пункта 1 артыкула 70 Падатковага кодэкса (падатковыя прадстаўніцтвы) з моманту іх пастаноўкі на ўлік або абнаўлення звестак аб пастаноўцы на ўлік у Дзяржаўным рэестры плацельшчыкаў.

Па агульнаму правілу палажэнне аб ўліковай палітыцы арганізацыя можа прадставіць адным з наступных спосабаў:

- у выглядзе электроннага дакумента свабоднага фармату «Справаздача з укладаннем»;

- на папяровым носьбіце ў выглядзе копіі, заверанай ва ўстаноўленым парадку.

Факт непрадстаўлення Палажэння аб ўліковай палітыцы будзе з'яўляцца падставай для прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці.