У Полацкім раёне праводзяцца работы па добраўпарадкаванні дарог

12.06.2023

Двары, тратуары, дарогі і праезды... усё гэта — складнікі тэрыторый населеных пунктаў, і ад іх стану шмат у чым залежыць камфорт жыхароў. У Полацкім раёне з году ў год праводзяцца работы па добраўпарадкаванні, неад'емная частка якіх — бягучыя рамонты гэтых аб'ектаў.

У планах гэтага года - выкананне работ у розных мікрараёнах горада і ў сельскіх населеных пунктах раёна. І яны ўжо вядуцца, бо вясенне-летні сезон — самы прыдатны час для іх выканання.

Вул. Хруцкага, 16.

Як расказала вядучы інжынер жыллёва-камунальнай службы КУП «ЖКГ г.Полацка» Таццяна Конанава, на працягу мая выкананы работы па бягучым рамонце на дваровых тэрыторыях па вул. Хруцкага, 16, корпуса №№1-3; вул.Пушкіна,1. Адрамантаваны праезды ў раёне дома №7 па вул.Багдановіча і дамоў №№ 11 і 11А па вул.П.Машэрава. Адноўлена асфальтавае пакрыццё на двух участках вулічна-дарожнай сеткі - гэта пад'язная дарога да парку каля Кургана Бяссмерця з боку вул.Багдановіча і ўчастак вул.Дзяржынскага. На гэтых аб'ектах папрацавалі дарожнікі філіяла «ДСУ №2» ААТ «ДСТ №1, г.Віцебск».

У мінулым месяцы работнікі КУП «ЖКГ г.Полацка» прыступілі да рамонту тратуара па вул.Пушкіна. Работы працягваюцца на ўчастку паміж яе скрыжаваннем з вул.Камуністычнай і вул.Кастрычніцкай. Тут таксама часткова адрамантуюць бардзюрны камень і выканаюць замену асфальтавага пакрыцця на плітачнае. Пры гэтым, у рамках стварэння безбар'ернага асяроддзя, прадугледжана кладка тактыльнай пліткі і паніжэнне бартавога каменя.

У цэлым трэба выканаць даволі значны аб'ём работ.

У сельскіх населеных пунктах таксама запланаваны работы па бягучым рамонце вулічна-дарожнай сеткі: у г.п.Ветрына па вул.Армейскай, 3,4; у в.Багатырская - праблемны ўчастак дарогі па вул.Цэнтральнай, 7Г.

Па вул.Пушкіна.

Што датычыцца бягучага рамонту вулічна-дарожнай сеткі, то тут таксама намечаны работы на розных яе ўчастках. Гэта і пад'езды да «вялікага» пераезду з абодвух бакоў — ад вул.Суворава і праезду Ленінградскага. У бліжэйшы час трэба будзе адрамантаваць участкі дарог па вуліцах Каліноўскага, Фрунзэ, Трасніцкай, Ленінградскай, Асіпенкі, Ніжне-Лугавой. Нададуць увагу праблемным участкам дарогі па ходзе руху аўтобуснага маршруту нумар 6 — па вул. Калініна, вул. Грыбаедава, 2-му зав. Ціміразева. Таксама будуць выконвацца работы па асфальтаванні вуліц Вароўскага, завулка Вароўскага, участка вул. Касмадзям'янскай; праезду ўздоўж жылых дамоў №№ 34А, 36А па вул.Еўфрасінні Полацкай; участка вул.Слабадской і вул.Янкі Купалы; праезду да дзіцячага сада ўздоўж жылога дома № 77 па вул.Зыгіна; праезду па вул. Марыненкі, 22, 24; у раёне вул. Спартыўнай, 15, 19; участку тратуара па вул.Марыненка; праезду ў раёне вул. Марыненкі, 36, і 6-й Гв. Арміі, 41, уключаючы ўчастак за інтэрнатам медыцынскага каледжа; вул.Свярдлова, 15, 17, 19, 25; вул.Францыска Скарыны, 16, 18, 22; тратуара па вул.6-й Гв.Арміі. Плануецца таксама рамонт унутрыдваровых праездаў па вул.Валогіна. Выканаюць рамонт пад'язной дарогі па вул.Міронавай у раёне жылых дамоў № 49 па вул.Зыгіна і №72 па вул.Шанягіна. Рамонты будуць весціся на дваровых тэрыторыях па вул.Школьнай, 7, 9; вул.Марыненка, 29.

Усе работы выконваюцца за кошт сродкаў субвенцый, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту, і раённага бюджэту.

У 2023 годзе за кошт усіх крыніц фінансавання на бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі і прыдамавых тэрыторый у г.Полацку і Полацкім раёне прадугледжаны сродкі ў памеры 4,7 млн рублёў.

У рамках выдзеленага фінансавання сіламі КУП «ЖКГ г.Полацка» і прыцягнутых арганізацый плануецца рамонт 20 праблемных участкаў вуліц і завулкаў, аднаўленне пакрыцця на трох участках тратуараў. Запланаваная агульная плошча рамонту складзе больш за 36 тыс. кв.м.

https://www.pvestnik.by