Полацкія кадэты-выпускнікі развіталіся са Сцягам

12.06.2023

На плошчы Свабоды ў Полацку ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі атэстаты 53 выпускніка Полацкага кадэцкага вучылішча. Месца правядзення ўрачыстасці было абрана не выпадкова. Менавіта тут праходзілі выпускі афіцэраў з Полацкага кадэцкага корпуса.

Пажаданыя словы выпускнікам, віншаванні са сканчэннем вучобы і пачаткам новага, дарослага жыцця прагучалі ад гасцей урачыстага мерапрыемства і дырэктара Полацкага кадэцкага вучылішча Станіслава Красоўскага.

У святочнай абстаноўцы ганаровыя госці ўручылі выпускнікам заслужаныя ўзнагароды: медалі «За служэнне Радзіме з дзяцінства», і граматы.

Важным працягам свята стала ўручэнне атэстатаў аб заканчэнні Полацкага кадэцкага вучылішча. Тры кадэты атрымалі атэстат асаблівага ўзору і залаты медаль, і адзін – сярэбраны. У завяршэнні выпускнікі прынялі ўдзел у рытуале развітання са Сцягам Полацкага кадэцкага вучылішча і адноўленым сцягам Полацкага кадэцкага корпуса — гэтыя імгненні запомняцца на ўсё жыццё.

... А затым урачысты марш, кадэцкія песні, падкідванне фуражак у неба на ўдачу…

У добры шлях, полацкія кадэты!

Фота Надзеі КАЛУЖОНАК.

Больш фота ў альбоме

https://www.pvestnik.by