Правілы паводзін паблізу чыгункі

06.06.2023

З надыходам летніх канікул хочацца нагадаць аб правілах паводзін і мерах засцярогі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Штогод пад коламі чыгуначнага транспарту атрымліваюць цяжкія траўмы дзеці і падлеткі. Нямала выпадкаў траўматызму са смяротным зыходам. Чыгунка з'яўляецца зонай павышанай небяспекі: знаходзячыся зблізку шляхоў трэба быць асаблiва пільным самому і ўважлівым да навакольных.

Толькі строгае выкананне правіл паводзін паблізу чыгуначных шляхоў дазволіць захаваць здароўе, а часам і жыццё.

Запомніце, забаронена:

  • Хадзіць па чыгуначных пуцях.
  • Пераходзіць праз чыгуначныя пуці ў месцах, не абсталяваных пешаходнымі насціламі.
  • Пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме або паказанні чырвонага сігналу святлафора пераязной сігналізацыі.
  • На станцыях і перагонах падлазіць пад вагоны, пералазіць праз аўтасчэпкі.
  • Праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 метраў ад крайняй рэйкі.
  • Праходзіць па чыгуначных мастах і тунэлях, не абсталяваных дарожкамі для праходу пешаходаў.
  • Пераходзіць праз шлях адразу ж пасля праходу цягніка аднаго напрамку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага напрамку.
  • Выкарыстоўваць навушнікі і мабільныя тэлефоны пры пераходзе праз чыгуначныя пуці.
  • Паднімацца на электрычныя апоры.
  • Дакранацца да ляжачых на зямлі электраправадоў
  • Улазіць у вагоны, цыстэрны і іншыя чыгуначныя аб'екты.
  • Чапляцца за чыгуначны састаў, які рухаецца

Апасайцеся краю платформы, не стойце на лініі, якая абазначае небяспеку! Спатыкнуўшыся, вы можаце зваліцца на рэйкі, пад надыходзячы цягнік. Чыгунка - гэта не месца для гульняў!

Паважаныя дарослыя!

  • Выконвайце самі і вучыце дзяцей правілам бяспекі на чыгуначным транспарце!
  • Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей! Не праходзьце абыякава міма свавольстваў дзяцей паблізу чыгункі.

Акрамя таго, любое старонняе ўмяшанне ў дзейнасць чыгуначнага транспарту незаконнае, яно пераследуецца па законе і цягне за сабой крымінальную і адміністрацыйную адказнасць. Накладанне на рэйкі старонніх прадметаў, закідванне цягнікоў камянямі і іншыя супрацьпраўныя дзеянні могуць пацягнуць за сабой гібель людзей. Катэгарычна забараняецца: пашкоджваць аб'екты інфраструктуры чыгуначнага транспарту; пашкоджваць чыгуначны рухомы састаў; класці на чыгуначныя шляхі староннія прадметы; кідаць прадметы ў рухомы састаў;

Артыкулам 18.10 КоАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да чатырох базавых велічынь.

Пераход чыгуначных пуцей, знаходжанне і хаджэнне па іх у неўстаноўленых месцах згодна з артыкулам 18.2 ч. 4 КоАП цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь.

Супрацоўнікамі Полацкага РАУС праводзяцца рэйды, накіраваныя на выяўленне і спыненне адміністрацыйных правапарушэнняў правілаў праезду і пераходу чыгуначнага пераезду.

Намеснік начальніка

аддзела ўнутраных спраў

Полацкага райвыканкама-

начальнік міліцыі грамадскай бяспекі А.У. Шатуха