5 чэрвеня, у Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, у 8.30 у Сафійскім саборы - Боская літургія, па завяршэнні - хрэсны ход у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр

05.06.2023

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, пачнуцца 4 чэрвеня ў 17.00 з усяночнага дбання ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.

5 чэрвеня па традыцыі ў Сафійскім саборы пройдзе набажэнства (8.30-10.30). Па яго завяршэнні - хрэсны ход у Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр (10.40-11.30), дзе адбудзецца малебен.

У святочны дзень у 9.30 каля помніка прападобнай Еўфрасінні Полацкай пачнецца рэалізацыя праекта «Мы славім імя Еўфрасінні», таксама пройдуць тэматычныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, культуры Полацкага раёна.

https://www.pvestnik.by