Небяспека выхаду на тонкі лёд

07.12.2022

З прыходам зімы і надыходам маразоў вадаёмы пакрываюцца лёдам. Лёд - адно з тых цудаў, якое прыходзіць разам з зімой. Разам з сабой ён прыносіць задавальненне ад катання на каньках, супакаенне ад зімовай рыбалкі і, на жаль, часам траўмы і жыццёвыя трагедыі.

У дзяцей асаблівая цікавасць да гэтай прыроднай з'явы. Дзіця ўсюды шукае цацку, а лёд для яго - займальная забава, з якой можна павесяліцца ўсяго пару месяцаў у годзе. Яшчэ адна неабыяковая катэгорыя людзей у гэты час - рыбакі, якія кожны раз з пачаткам халадоў практычна гуляюць у рускую рулетку.

МНС нагадвае, што лепш наогул не рызыкаваць жыццём і выходзіць на лёд толькі на катку, а вудзіць рыбу на беразе возера. Але калі без зімовага захаплення - ніяк, то выкананне наступных правіл бяспекі - абавязковая ўмова.

Вызначаем небяспеку па колеры:

- самы моцны лёд - празрысты сіні;

- слабы лёд - непразрысты белы. Ён у два разы менш надзейны;

- далікатны лёд - шэры і шэры «ў крапінку».

Пры знаходжанні на такім пакрыцці шанец уладкаваць сабе экстрэмальную лоўлю занадта вялікі; важна ведаць: пры тэмпературы ў 0 °С, якая захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду зніжаецца на 25%.

Правяраць лёд на трываласць можна не толькі візуальным шляхам. І вядома ж, не ўдарам нагі ці скачкамі, а, да прыкладу, звычайнай палкай. Калі пры пастукванні з'явілася вада, то па такім лёдзе хадзіць не варта.

Вядома, што пры знаходжанні ў халоднай вадзе ў чалавека ёсць 10-15 хвілін да наступлення сумнага зыходу. Тут галоўнае правіла - не здавацца, не панікаваць і не рабіць рэзкіх рухаў.

Калі так атрымалася, што вы апынуліся ў пастцы ці зразумелі, што лёд на вадаёме ўсюды занадта тонкі, - прабірайцеся па сваім следзе да берага. Паспрабуйце зрабіць так, каб нагрузка цела размяркоўвалася на як мага большую плошчу пакрыцця. Не спяшайцеся, слізгальнымі крокамі, не адрываючы ног ад лёду, дабярыцеся да берага.

Пры выратаванні правалiўшагася пад лёд дзейнічаць трэба хутка:

- крыкніце, што ідзеце на дапамогу;

- набліжайцеся да пацярпелага толькі лежачы;

- у якасці выратавальных сродкаў выкарыстоўвайце дошкі, тычкі, шчыты, вяроўкі, лыжы, звязанае адзенне, рамяні і г.д;

- асцярожна выцягвайце пацярпелага да берага ў той бок, з якога ён прыйшоў;

- адвядзіце выратаванага ў цёплае памяшканне і да прыходу лекара супакойце, вызваліце ад мокрага адзення, расцярыце, пераапраніце ў сухое, дайце гарачай гарбаты.

Крыніца mchs.gov.by