Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну нагадвае

23.08.2021

Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну нагадвае грамадзянам, у чыім валоданні (карыстанні) знаходзяцца больш як адна кватэра, іншыя аб'екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі, аб неабходнасці выплаты падатку на нерухомасць і плацяжоў за зямлю.

Усталяваны заканадаўствам апошні дзень для выплаты падаткаў 15 лістапада 2021 года. Не адкладайце выплату падаткаў на апошні дзень, зрабіце гэта загадзя.

З узнікаючымi пытаннямі звяртайцеся ў падатковую інспекцыю: г. Полацк, вул. Свярдлова, д.9, кабінет №9 у панядзелак, чацвер з 8.00 да 19.00 (без перапынку на абед), у аўторак, сераду, пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Тэлефоны для даведак: 74-56-37, 46-75-10.