Аб дэклараванні даходаў

10.12.2020

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне нагадвае, што завяршаецца каляндарны год і па заканчэнні года грамадзяне, якія атрымалі ў 2020 годзе даходы, падаткаабкладанне якіх праводзіцца падатковым органам, абавязаны прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб.

Звяртаем увагу, што падатковая дэкларацыя (разлік) можа быць прадстаўлена ў пісьмовай форме ў падатковы орган асабіста або праз прадстаўніка незалежна ад месца пастаноўкі на ўлік, месца жыхарства фізічнай асобы або ў электронным выглядзе праз асабісты кабінет плацельшчыка.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь дадзены сэрвіс вельмі зручны для фізічных асоб. У сувязі з гэтым рэкамендуем загадзя атрымаць доступ да асабістага кабінета. Для гэтага неабходна з пашпартам або відам на жыхарства наведаць любую падатковую інспекцыю Рэспублікі Беларусь і атрымаць ідэнтыфікацыйны код і пароль.

Нагадваем, што абавязак па прадстаўленні падатковых дэкларацый (разлікаў) маецца ў фізічных асоб, якія атрымалі ў 2020 годзе наступныя даходы:

1. Даходы ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння маёмасці:

- на працягу пяці гадоў больш як адной кватэры, жылога дома, дачы, садовага доміка, гаража, машына-месца, зямельнага ўчастка, якія належаць фізічнай асобе на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць).

- аднаго і больш аб'ектаў нерухомасці, якія не адносяцца да відаў нерухомай маёмасці, названым вышэй (напрыклад, нежылога будынка, незавершанага закансерваванага капітальнага будынка).

- другога і больш легкавога аўтамабіля;

- аднаго і больш аўтамабіля, грузавога аўтамабіля або аўтобуса.

2. Даходы, атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы Рэспублікі Беларусь.

3. Даходы ў выглядзе дарэння.

Даходы ў выглядзе дарэння, атрыманыя ад фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у памеры, які перавышае 7003,0 рублёў ад усіх крыніц на працягу 2020 года.