З пачатку бягучага года з удзелам маршрутных мікрааўтобусаў адбылося 6 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і 15 атрымалі траўмы.
Па ўсёй краіне інспектары пракантралююць выкананне вадзіцелямі маршрутных мікрааўтобусаў Правілаў дарожнага руху і перавозкі пасажыраў у частцы выканання патрабаванняў забеспячэння бяспекі. У адносінах да арганізацый-перавозчыкаў, якія эксплуатавалі няспраўныя транспартныя сродкі, або іх вадзіцелі дапусцілі грубыя правапарушэнні, будзе праведзена дадатковая прафілактычная работа.
ДАІ нагадвае аб павышанай адказнасці перавозчыкаў за жыццё і здароўе пасажыраў, а таксама аб неабходнасці строгага захавання ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху ўстаноўленых Правілаў.