Ёлачныя кірмашы ў Віцебскай вобласці пачнуць працу 20 снежня

01.12.2023

Жыхары Віцебскай вобласці змогуць набыць навагоднія дрэўцы для ўпрыгожвання дамоў ужо з 20 снежня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (ДВЛГА).З 20 снежня ў паўночным рэгіёне адкрыюцца навагоднія кірмашы з продажам лясных прыгажунь. У асартыменце традыцыйна будуць прапаноўвацца ялінкі і хвоі рознай вышыні, у тым ліку ў кадках.

«Кошт навагодніх дрэў на рынках у Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку будзе адзіным. Кошт мятровай ялінкі складзе Br12,1 з ПДВ. Вечназялёныя дрэўцы вышынёй ад метра да двух будуць прадавацца за Br15,3. А за трохметровую ёлку трэба будзе заплаціць Br22,2. У цэлым па вобласці плануем рэалізаваць звыш 31 тыс. навагодніх дрэў», - распавялі ў ДВЛГА.

https://www.pvestnik.by