|
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў АДЗІНЦОВА Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Кантактны тэлефон у выбарчай акрузе: (8-0214) 43 83 37 Персанальны сайт: http://odintsova.house.gov.by/ru Асабісты прыём грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб; прамыя тэлефонныя лініі: інфармацыя пра парадак, дату, месца і час прыёму; дату, час і нумары тэлефона прамой лініі размяшчаецца ў газеце «Полацкi веснiк», на персанальным сайце дэпутата, галоўнай старонцы сайта Полацкага райвыканкама і сайта газеты «Полацкi веснiк». |
Памочнік
Ганебная Наталля Уладзіміраўна Пастаяннае працоўнае месца: Полацкі райвыканкам Кантактныя тэлефоны: (8-0214) 43 83 37; акруга: Полацкая гарадская № 27 Межы акругі: частка Полацкага раёна ў межах: г. Полацк, Колькасць выбаршчыкаў: 58772 |
Біяграфія
Нарадзілася 8 лістапада 1964 г. у Полацкім раёне, станцыя Ксты. Скончыла Полацкае медыцынскае вучылішча, Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», клінічную ардынатуру пры Віцебскім медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «Хірургія». Кандыдат медыцынскіх навук. Узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Уся працоўная біяграфія звязана з Полаччынай. Працавала медсястрой хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-хірургам па аказанні экстраннай дапамогі хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; загадчыкам хірургічным аддзяленнем, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай працы, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай службе Полацкага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце дзяржаўнай установы аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца».
Двойчы абіралася дэпутатам Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-28 скліканняў.
З'яўлялася дэлегатам 2-5 Усебеларускага народнага сходу.
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалямі Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сям'я - Яднанне - Айчына», «За заслугі».
Удастоена званняў «Жанчына года Віцебшчыны», «Чалавек года Віцебшчыны».
Замужам. Мае сына і дачку.
|
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Шаўчук Мікалай Мікалаевіч Старшыня Пастаяннай камісіі па Член Савета Палаты прадстаўнікоў |
Памочнік Дабраслаўскі Аляксандр Міхайлавіч Пастаяннае працоўнае месца: Полацкі раённы выканаўчы камітэт, Кантактны тэлефон: Чарневіч Уладзімір Андрэевіч Пастаяннае працоўнае месца: Полацкі раённы выканаўчы камітэт, Кантактны тэлефон: (+ 375 29) 651-72-57 акруга Полацкая сельская № 28 Межы акругі: Верхнядзвінскі, Мiёрскі, Полацкі (за выключэннем г. Полацка, Салоніцкага, Экіманскага сельсаветаў), Расонскі раёны; Колькасць выбаршчыкаў: 57988 |
Біяграфія
Нарадзіўся 24 жніўня 1959 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці.
Адукацыя вышэйшая - скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі»; Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і ўпраўленне вытворчасцю»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працаваў загадчыкам машынным дваром, галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса «Банонь» Полацкага раёна Віцебскай вобласці; першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Полацкага райвыканкама.
Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, з'яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».