ВУП Беларусі ў студзені - кастрычніку вырас на 1,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Дабрачынны навагодні марафон дружбы "Шар дабра" збярэ ў Віцебску больш за 90 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - верасні 2025 года склалі 110,2 працэнта да ўзроўню студзеня - верасня 2024 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

26 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча - мэтра беларускай літаратуры. У Оршы, на малой радзіме пісьменніка, паэта, драматурга і публіцыста, з 2002 года дзейнічае музей, які мае яго імя. Прыхільнікі творчасці пісьменніка могуць бачыць экспазіцыю, стылізаваную пад аршанскую кватэру Караткевічаў, а таксама рабочы кабінет драматурга ў яго мінскай кватэры. Скульптуры, бюсты, карціны, у тым ліку паводле твораў пісьменніка, - усё гэта работы айчынных мастакоў. Наведвальнікі музея змогуць убачыць асабістыя рэчы Уладзіміра Сямёнавіча. Сярод рэдкіх экспанатаў - рукапісы, фота, асабістыя пісьмы. У "юбілейнай" экспазіцыі з'явілася і навінка, якую яшчэ мала хто бачыў, - экзэмпляр "Дзікага палявання караля Стаха" на іспанскай мове.

Амаль 10,9 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

ХХI Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" пройдзе ў Наваполацку 14-15 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову аб Нацыянальным агенцтве па турызме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.

IX Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю "Дыялог пакаленняў" адкрылася ў Віцебску. У экспазіцыі, якая размясцілася ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, прадстаўлены работы вопытных мастакоў, студэнтаў ВНУ і навучэнцаў ССНУ мастацкай накіраванасці з Віцебска, Мінска, Брэста. Яны выкананы ў стылі батык, габелен, размалёўка па тканіне. Таксама тут можна ўбачыць тэкстыльныя аб'екты і інсталяцыі.

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Ігнаціусам Мудзімбам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Старонка 27 з 644