У рамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва поўнаразмерны 62-кантэйнерны поезд з больш як 1,3 тыс.т тарфяной прадукцыі УП "Віцебскаблгаз" упершыню адправіўся са станцыі "Орша-Усходняя ў Кітай", паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белмытнясэрвіс".
У Беларусі завяршаюць сяўбу азімага рапсу на зерне. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Больш за тысячу работнікаў сістэмы адукацыі прынялі ўдзел у абласной педагагічнай канферэнцыі ў Віцебску. Галоўнай яе тэмай стала фарміраванне ў маладога пакалення каштоўнасцей беларускага народа і выхаванне патрыётаў. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло.
Беларусь і Кыргызстан будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
24 жніўня адбылося пасяджэнне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі разгледжаны пытанні работы прамысловага комплексу Віцебскай вобласці і ходу нарыхтоўкі травяных кармоў у 2023 годзе.
Саўмін зацвердзіў палажэнне аб парадку атэстацыі і пераатэстацыі фізічных асоб на адпаведнасць прафесійна-кваліфікацыйным патрабаванням, якія прад'яўляюцца да часовага (антыкрызіснага) кіраўніка. Гэта прадугледжана пастановай урада нумар 551 ад 22 жніўня 2023 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Сем маладых спецыялістаў напярэдадні навучальнага года папоўнілі рады педагагічнага калектыву віцебскай СШ нумар 46 імя І.Х.Баграмяна. Усе яны выпускнікі ВДУ імя П.М.Машэрава.
Забароны і абмежаванні на наведванні лясоў уведзены ў 71 раёне Беларусі. Інфармацыя аб гэтым прадстаўлена на інтэрактыўнай карце інтэрнэт-партала Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня сабраў нараду па актуальных пытаннях развіцця Віцебскага рэгіёна.
У Беларусі падлічылі інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень - ліпень 2023 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.