У Беларусі наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2030 годзе. Аб гэтым журналістам расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева перад пашыраным пасяджэннем калегіі Белстата, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Ляўковіч Сяргей Віктаравіч 8 лютага 2024 г. у Полацкім райвыканкаме (вул. Талстога, 6) правядзе з 09:00 да 10:00 «прамую тэлефонную лінію» па тэлефоне 43 92 25; з 10:00 і выязны прыём грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ЛЯЎКОВІЧ ІРЫНА ПЯТРОЎНА правядзе выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб 7 лютага 2024 г. з 10.00 11.00 у Полацкім райвыканкаме (вул. Талстога, 6, каб. 212 ).
Юныя спартсмены паспрачаюцца за перамогу на першынстве вобласці па шахматах, якое стартавала ў Віцебску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны суддзя спаборніцтваў Андрэй Пучкоў.
У беларускіх здраўніцах у 2023 годзе адпачылі 1,483 млн чалавек. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Урад кампенсуе Беларусбанку страты ад крэдыту Аршанскаму льнокамбінату, а прадпрыемству пакрые працэнты па крэдыце. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 23 студзеня 2024 года нумар 50, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі з 1 лютага павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму
Пытанні набыцця і будаўніцтва жылля, ЖКГ, арганізацыі рознічнага гандлю і іншыя разгледзеў у час прамой тэлефоннай лініі і выязнога асабістага прыёму грамадзян у Бешанковічах 30 студзеня памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой і міністр урада Масквы, кіраўнік Дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы Сяргей Чаромін 30 студзеня правялі сустрэчу, на якой падпісалі план мерапрыемстваў (дарожную карту) па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і расійскай сталіцы на 2024-2026 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Караоке з зоркай", майстар-класы па стварэнні гравюры, прэзентацыя "Славянскага базару" і іншыя праекты ўвайшлі ў культурную праграму Дзён Віцебскай вобласці на ВДНГ. Аб гэтым журналістам на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.