Зямельны ўчастак для рэалізацыі праекта: прадугледжана распрацоўка горадабудаўнічага праекта агульнага планавання на тэрыторыі ўсяго населенага пункта (у межах праектуемай гарпасялковай рысы населенага пункта), з распрацоўкай праекта дэталёвага планавання на цэнтральную частку населенага пункта агульнай плошчай 58,75 га.
Грамадскае абмеркаванне па праекце праводзіцца з 24 мая па 17 чэрвеня 2022 года, у тым ліку тэрмін правядзення экспазіцыі (выставы) праекта з 24 мая па 07 чэрвеня 2022 года. Месца і час правядзення экспазіцыі – фае 1-га корпуса Полацкага райвыканкама (раён каб.142) па адрасе: г.Полацк, вул.Талстога, 6, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 штодня, акрамя суботы і нядзелі.
Прэзентацыя праекта будзе праводзіцца 31 мая ў вялікай зале Полацкага райвыканкама (корпус №2) па адрасе: г.Полацк, пр-т Францыска Скарыны, 10 з 15.00 да 16.00.
З матэрыяламі праекта можна азнаёміцца на сайце Полацкага райвыканкама ў раздзеле «Грамадскае абмеркаванне», у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва (каб.139, 140) штодзень, акрамя суботы і нядзелі з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Полацкі райвыканкам, аддзел архітэктуры і будаўніцтва, Віцебская вобласць, 211400, г.Полацк, вул.Талстога, 6 (каб.139, 140), тэл.46-30-95, 46-22-41, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Заўвагі і прапановы прымаюцца з 24 мая па 17 чэрвеня 2022 года ў пісьмовым выглядзе па адрасе: аддзел архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама (Віцебская вобласць, 211400, г.Полацк, вул.Талстога,6), па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., па факсе 8 (0214) 46-22-83, 46 -22-41.
Арганізатарам грамадскага абмеркавання рэгіструецца і накіроўваецца для разгляду ў архітэктурна-горадабудаўнічы савет, створаны пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце, заўвагі і прапановы ўдзельнікаў абмеркавання. Заказчыкам распрацоўкі горадабудаўнічага праекта «Генеральны план г.п.Ветрына Полацкага раёна з дэталёвым планам цэнтральнай часткі пасёлка» з'яўляецца Полацкі раённы выканаўчы камітэт. Распрацоўнікам горадабудаўнічага праекта з'яўляецца УП «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА».
Мэты праекта:
- распрацоўка прапаноў па развіцці і пераўтварэнні існуючай тэрыторыі ў раёне вул.Леніна і вул.Першамайская г.п.Ветрына, а таксама па аб'ёмна-прасторавым рашэнні забудовы з вызначэннем яе параметраў (прызначэнне, паверхавасць і інш.);
- развіццё сацыяльнай інфраструктуры: вызначэнне патрэбнасці ў аб'ектах абслугоўвання і іх размяшчэння;
- вырашэнне пытанняў арганізацыі транспартнай і інжынернай інфраструктуры;
- развіццё сістэмы рэкрэацыйных і ландшафтных тэрыторый, у тым ліку і для адпачынку насельніцтва;
- фарміраванне развітой сістэмы пешаходных сувязей і добраўпарадкаваных ландшафтных зон, узаемазвязанай сістэмы веласіпеднага руху;
- распрацоўка прапаноў па ахове і паляпшэнні навакольнага асяроддзя;
- устанаўленне горадабудаўнічых патрабаванняў да забудовы і выкарыстання праектуемай тэрыторыі.