Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе жыхароў горада Полацка і Полацкага раёна аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Рэканструкцыя ПС 330/110/10кВ «Полацкая-330»

13.08.2021

Ініцыятарам плануемай дзейнасці і заказчыкам праекта з'яўляецца РУП «Віцебскэнерга» (210029, г.Віцебск, вул. Праўды, 30, тэл. 8(0212)49 23 59).

Планаваная дзейнасць па рэканструкцыі ПС 330 кВ «Полацкая-330» намячаецца для павышэння надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў Полацкага энергавузла, у які ўваходзяць г.Полацк, г. Наваполацк, Полацкі, Верхнядзвінскі, Лепельскі, Расонскі, Ушацкі і Чашніцкі раёны.

Месца плануемай дзейнасці размешчана на тэрыторыі г. Віцебска, г. Наваполацка, Полацкага, Шумілінскага і Віцебскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Рэалізацыя праектных рашэнняў прадугледжвае дзве чаргі будаўніцтва:

1-я чарга: рэканструкцыя ПС 330/110/10 кВ «Полацкая-330»;

2-я чарга: будаўніцтва ВАЛС на ўчастку ВЛ 110 кВ Віцебская ЦЭЦ-Полацкая-330 з рэканструкцыяй участкаў ВЛ.

Планаваная гаспадарчая дзейнасць ажыццяўляецца на падставе дазволу на правядзенне праектна-пошукавых работ і будаўніцтва Полацкага раённага выканаўчага камітэта (выпіска з рашэння №1093 ад 15 мая 2020 г., рашэнне № 1011 ад 17 мая 2021г.), Віцебскага раённага выканаўчага камітэта (выпіска з рашэння №622 ад 26 красавіка 2021 г.), Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта (выпіска з рашэння №347 ад 23 красавіка 2021 г.), Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта (рашэнне №259 ад 12 красавіка 2021 г.). Акты выбару зямельных участкаў у г. Віцебск, г. Наваполацк, Полацкім, Віцебскім і Шумiлiнскiм раёнах.

Тэрмін рэалізацыі планаванай дзейнасці - 2025 год.

Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання па праекце з 13 жніўня 2021г. па 14 верасня 2021г. Прапановы і заўвагі грамадскасці прымаюцца на працягу ўсяго тэрміну правядзення грамадскага абмеркавання.

Са справаздачай аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе аб'екта «Рэканструкцыя ПС 330/110/10кВ «Полацкая-330» вы можаце азнаёміцца на сайце Полацкага раённага выканаўчага камітэта polotsk.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні», у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама (г. Полацк, вул. Талстога, 6, каб. № № 140, 139, кантактная асоба - начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама Таццяна Аляксандраўна Багдановіч, тэлефон 8 (0214)46-30-95, тэл./ факсы: 8(0214)46-22-41, 46-22-83, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.) і накіраваць заўвагі ў пісьмовым выглядзе па адрасе: аддзел архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама (каб. № № 140, 139, тэл./факсы: 8(0214) 46-22-41, 46-22-83), г. Полацк, вул. Талстога, 6; па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., па факсах: 8(0214)46-22-41, 46-22-83.

Адказным за прыняцце рашэння ў дачыненні да гаспадарчай і іншай дзейнасці з'яўляецца Полацкі раённы выканаўчы камітэт (г. Полацк, вул. Талстога, 6, тэл.. 8(0214)46-35-22, факс 8(0214)46-83-16, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Заява аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе накіроўваецца ў пісьмовым выглядзе на працягу 10 рабочых дзён з дня апублікавання паведамлення на паштовы адрас: г. Полацк, вул. Талстога, 6, з пазнакай «для аддзела архітэктуры і будаўніцтва», па факсе 8(0214)46-22-41 альбо па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Заява аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы накіроўваецца на працягу 10 рабочых дзен заказчыку.

Апавяшчэнне аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы «Рэканструкцыя ПС 330/110/10кВ «Полацкая-330»публікуецца ў газеце «Полацкі веснік» і на сайце Полацкага райвыканкама polotsk.vitebsk-region.gov.by.

Справаздача АУНА рэканструкцыя Полацк-330