Папярэдняе інфармаванне грамадзян аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) па аб'екце: «Узвядзенне збудавання спецыялізаванага трубаправоднага транспарту па адрасе: Полацкі раён, н.п. Быкаўшчына»
План-графік работ па правядзенні АУНА
Назва відаў работ (этапаў) |
Тэрмін выканання |
Падрыхтоўка праграмы правядзення АУНА |
з 09.02 па 14.02.2024 г. |
Правядзенне папярэдняга інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб пра плануемую гаспадарчую і іншую дзейнасць |
з 01.03 па 05.03.2024 г. |
Падрыхтоўка апавяшчэння аб плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці * |
Не патрабуецца |
Накiраванне апавяшчэння аб плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці і праграмы правядзення АУНА закрананым бакам* |
Не патрабуецца |
Падрыхтоўка справаздачы аб АУНА |
з 12.02 па 26.02.2024 г. |
Накiраванне справаздачы аб АУНА закранаемым бакам* |
Не патрабуецца |
Правядзенне грамадскіх абмеркаванняў на тэрыторыі: Рэспублікі Беларусь бакоў, якія закранаюцца* |
з 05.03 па 05.04.2024 г. Не патрабуецца |
Правядзенне кансультацыі па заўвагах бакоў, якія закранаюцца* |
Не патрабуецца |
Правядзенне сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА |
01.04.2024 |
Дапрацоўка справаздачы аб АУНА па заўвагах |
з 05.04 па 12.04.2024 г. (у выпадку неабходнасці дапрацоўкі справаздачы) |
Прадстаўленне справаздачы аб АУНА ў складзе перадпраектнай (перадінвестыцыйнай), праектнай дакументацыі на дзяржаўную экалагічную экспертызу |
з 15.04 па 15.05.2024 г. |
Прыняцце рашэння ў дачыненні да плануемай дзейнасці |
з 15.05 па 31.05.2024 г. |
Звесткі аб плануемай дзейнасці і альтэрнатыўных варыянтах яе рэалізацыі
Звесткі аб плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці і альтэрнатыўных варыянтах яе размяшчэння і (або) рэалізацыі
Праектам прадугледжваецца будаўніцтва газаправода высокага ціску (Г4 і Г3) з устаноўкай ШРП-1(Г4/Г3) і ШРП-2(Г3/Г2, Г3/Г1) для газазабеспячэння газам жылога фонду в. Быкаўшчына.
Аб'ект размешчаны на прыроднай тэрыторыі, якая падлягае спецыяльнай ахове - (у водаахоўных зонах рэк, вадаёмаў) (р.Гарадзенка, воз.Сердава, пр.49, пр.08), (у зоне санітарнай аховы крыніц пітнога водазабеспячэння цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння (Скв. № 4038/55- 3-ці пояс, в. Быкаўшчына), у рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах, у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў («Былая сядзіба Паклеўскіх-Козелаў: жылы дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы»). Часткова аб'ект размешчаны на асабліва ахоўваемых тэрыторыях Геалагічны заказнік мясцовага значэння «Града Замак Глінская».
Разглядаліся два варыянты рэалізацыі праекта. Варыянт 1 пракладка трасы газаправода ўздоўж існуючай аўтамабільнай дарогі Н3204, і варыянт 2 пракладка сеткі газаправода ўздоўж незасвоеных тэрыторый.
Карта-схема альтэрнатыўных варыянтаў размяшчэння плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці
Варыянт I (пракладка трасы газаправода ўздоўж існуючай аўтамабільнай дарогі Н3204)
Варыянт II (альтэрнатыўны варыянт пракладка сеткі газаправода ўздоўж незасвоеных тэрыторый)
Пры правядзенні ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе былі разгледжаны два альтэрнатыўныя варыянты рэалізацыі праекта.
I варыянт (асноўны) Правядзенне рэканструкцыі згодна з праектнымі рашэннямі.
II варыянт (альтэрнатыўны). Правядзенне рэканструкцыі згодна з альтэрнатыўнымі праектнымі рашэннямі.
Звесткі аб мяркуемых метадах і методыках прагназавання і ацэнкі, якія будуць выкарыстаны для АУНА
Методыка даследаванняў уключае рэкагнасцiровачнае абследаванне; структурна-прасторавы аналіз матэрыялаў, якія характарызуюць прыродныя ўмовы (кліматычныя, геамарфалагічныя, гідралагічныя, геолагагідрагеалагічныя і iнш).
Раздзелы:
1. «Наяўны стан навакольнага асяроддзя, сацыяльна-эканамічныя і іншыя ўмовы»
Па крытэрыях кліматычнага раянавання ў адпаведнасці з СНБ 2.04.02-2000 тэрыторыя, якая разглядаецца, уваходзіць у II будаўнічы кліматычны раён, ІІV падраён, спрыяльны для будаўніцтва. Аб'ект размешчаны на землях Полацкага лясгаса, Полацкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, УП «Эксперыментальная база «Ветрынская» ўпраўлення адукацыі Полацкага райвыканкама, РУП «Віцебскэнерга», КУП «Віцебскаблдарбуд», в. Быкаўшчына Ветрынскага сельсавета Полацкага раёна і грамадзяніна Марозава Н.В.
2. «Папярэдняя ацэнка магчымага ўздзеяння альтэрнатыўных варыянтаў размяшчэння і (або) рэалізацыі запланаванай гаспадарчай і іншай дзейнасці на кампаненты навакольнага асяроддзя, сацыяльна-эканамічныя і іншыя ўмовы» (паказваюцца віды і маштабы ўздзеяння)
Аб'ект аказвае ўздзеянне нізкай значнасці на атмасфернае паветра (на праектуемым аб'екце адсутнічаюць арганізаваныя і неарганізаваныя крыніцы выкідаў забруджваючых у атмасфернае паветра), выкід забруджваючых рэчываў адбываецца пры правядзенні пуска-наладачных работ. На аб'екце вытворчыя сцёкавыя воды не ўтвараюцца. Пры эксплуатацыі праектуемага аб'екта адходы вытворчасці не ўтвараюцца. Пры правядзенні будаўніча-мантажных работ будзе аказвацца прамое ўздзеянне на глебы і аб'екты расліннага свету.
3. Мяркуемыя меры па прадухіленні, мінімізацыі або кампенсацыі шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і паляпшэнне сацыяльна-эканамічных умоў (указваецца ў тым ліку інфармацыя аб магчымасці натуральнага аднаўлення кампанентаў навакольнага асяроддзя і ўзнаўлення аднаўляльных прыродных рэсурсаў).
Выключана дадатковае ўздзеянне на кампаненты навакольнага асяроддзя
4. «Верагодныя надзвычайныя і запраектныя аварыйныя сітуацыі. Мяркуемыя меры па іх папярэджанні, рэагаванні на іх, ліквідацыі іх наступстваў»
Верагоднасць узнікнення запраектных і аварыйных сітуацый пры рэалізацыі гаспадарчай дзейнасці будзе вызначана ў справаздачы аб АУНА
5. «Прапановы аб праграме лакальнага маніторынгу навакольнага асяроддзя і (або) неабходнасці правядзення пасляпраектнага аналізу»
Прапановы аб праграме лакальнага маніторынгу навакольнага асяроддзя і (або) неабходнасці правядзення пасля праектнага аналізу будзе вызначана ў справаздачы аб АУНА
6. «Ацэнка магчымага трансгранічнага ўздзеяння» (у выглядзе асобных раздзелаў для кожнага з закранаемых бакоў у выпадку, калі плануемая гаспадарчая і іншая дзейнасць можа аказваць трансгранічнае ўздзеянне; для кожнага з закранаемых бакоў прыводзіцца інфармацыя, указаная ў падпунктах 5.1–5.3 гэтага пункта)
Пры рэалізацыі запланаванай гаспадарчай дзейнасці не прадугледжваецца трансгранічнае ўздзеянне, з прычыны тэрытарыяльнай аддаленасці ад дзяржаўнай мяжы.
7. «Умовы для праектавання аб'екта ў мэтах забеспячэння экалагічнай бяспекі плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці з улікам магчымых наступстваў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і звязаных з імі сацыяльна-эканамічных наступстваў, іншых наступстваў плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці для навакольнага асяроддзя, уключаючы здароўе і бяспеку людзей, жывёльны свет, раслінны свет, землі (уключаючы глебы), нетры, атмасфернае паветра, водныя рэсурсы, клімат, ландшафт, прыродныя тэрыторыі, якія падлягаюць асаблівай і (або) спецыяльнай ахове, а таксама для аб'ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і (пры наяўнасці) узаемасувязяў паміж гэтымі наступствамі»
- Правядзенне будаўніча-мантажных работ строга на адведзенай тэрыторыі;
- Выключыць неабгрунтаваныя аб'ёмы дэмантажных работ. Выкарыстанне будаўнічых адходаў павінна праводзіцца згодна з рэкамендацыямі, прыведзенымі ў справаздачы па АУНА. Пры немагчымасці перадачы будаўнічых адходаў прадпрыемствам, прыведзеным у справаздачы, вызначэнне арганізацыі перапрацоўшчыкаў адходаў павінна праводзіцца згодна з дзейнiчаючым заканадаўствам РБ.
- Правядзенне работ па мантажы абсталявання ШРП строга з праектнымі рашэннямі.
Такім чынам, пры рэалізацыі праектных рашэнняў, пры рэалізацыі прадугледжаных праектам і рэкамендаваных прыродаахоўных мерапрыемстваў, пры правільнай эксплуатацыі аб'екта, негатыўнае ўздзеянне плануемай дзейнасці на навакольнае прыроднае асяроддзе будзе ў дапушчальных межах, якія не перавышаюць здольнасць кампанентаў прыроднага асяроддзя да самааднаўлення.