Апавяшчэнне аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў
справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) па аб'екце:
«Рэканструкцыя сетак электразабеспячэння парка культуры і адпачынку
імя 50-годдзя Савецкай улады і Кургана Бессмяротнасці ў г. Полацку»
Інфармацыя аб заказчыку запланаванай дзейнасці
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка» (далей - КУП «ЖКГ г. Полацка»), 211400, г. Полацк, вул. Войкава, д. 8, тэл/факс:8(0214) 46 79 73, e-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., інтэрнэт-сайт: jkhpolotsk.by.
Абгрунтаванне неабходнасці і апісанне запланаванай дзейнасці
Мэта рэалізацыі праекта - рэканструкцыя сетак электразабеспячэння парка культуры і адпачынку імя 50-годдзя Савецкай улады і Кургана Бессмяротнасці ў г. Полацку. Неабходнасць рэканструкцыі сетак электразабеспячэння абумоўлена зносам існуючых, іх неадпаведнасцю правілам тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак спажыўцоў.
Інфармацыя аб рашэнні, якое прымаецца ў дачыненні да гаспадарчай і іншай дзейнасці, і дзяржаўным органе, адказным за прыняцце такога рашэння: па выніках ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будзе прынята рашэнне аб магчымасці рэалізацыі заяўленых намераў, праектная дакументацыя будзе прадастаўлена для правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, па выніках якой, у выпадку, калі праектная дакументацыя будзе рэкамендавана да зацвярджэння, праектная дакументацыя будзе зацверджана. Запланаваная дзейнасць рэалізуецца па рашэнні Полацкага раённага выканаўчага камітэта «Аб вызначэнні заказчыка па праектаванні аб'екта» № 2166 ад 30.09.2022 г.
Інфармацыя аб месцы размяшчэння запланаванай дзейнасці
Плануемая дзейнасць будзе рэалізоўвацца на тэрыторыі парка культуры і адпачынку імя 50-годдзя Савецкай улады і Кургана Бессмяротнасці ў г. Полацку, размешчанага ў паўднёва-заходняй частцы горада, на беразе ракі Заходняй Дзвіны.
Тэрміны рэалізацыі запланаванай дзейнасці
Пачатак работ па будаўніцтве аб'екта запланаваны на май 2024 г.
Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і накiравання заўваг і прапаноў па справаздачы аб АУНА з 13.02.2024г. па 13.03.2024 г. (уключна).
Заўвагі і прапановы па справаздачы аб АУНА можна накіроўваць у:
1) у адрас аддзела архітэктуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта, паштовы адрас: 211400, г. Полацк, вул. Талстога, 6 (кабінет 140, 125), інтэрнэт-сайт: www.polotsk.vitebsk-region.gov.by. Кантактная асоба - Багдановіч Таццяна Аляксандраўна, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, тэл.:8 (0214) 46-22-41, 8 (0214) 46-22-83 e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
2) КУП «ЖКГ г. Полацка» 211400, г. Полацк, вул. Войкава, д. 8, тэл/факс: 8(0214)74-77-03 / 8(0214) 46-79-73, інтэрнэт-сайт: www.jkhpolotsk.by. Кантактная асоба - Піпкін Дзмітрый Віктаравіч, першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер, тэл.: 8 (0214) 74-77-02. тэл/факс: 8(0214) 46-79-73, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., інтэрнэт-сайт: www.jkhpolotsk.by
Са справаздачай аб АУНА можна азнаёміцца:
- у электронным выглядзе на афіцыйным інтэрнэт-сайце Полацкага раённага выканаўчага камітэта www.polotsk.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні»;
- на папяровым носьбіце ў Полацкім раённым выканаўчым камітэце (кабінет 141), паштовы адрас: 211400, г. Полацк, вул. Талстога, 6, інтэрнет-сайт: www.polotsk.vitebsk-region.gov.by. Кантактная асоба - Багдановіч Таццяна Аляксандраўна, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, тэл.:8 (0214) 46-22-41, 8 (0214) 46-22-83 e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, адказны за прыняцце рашэння ў адносінах да гаспадарчай дзейнасці: Полацкі раённы выканаўчы камітэт інтэрнэт-сайт: www.polotsk.vitebsk-region.gov.by, 211400, г. Полацк, вул. Талстога, 6, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл.:8 (0214) 46-35-22, факс: 8 (0214) 46-83-16
Заяву аб неабходнасці правядзення грамадскіх слуханняў (сходу) можна накіраваць на працягу 10 працоўных дзён з 13.02.2024 г. па 26.02.2024 г. (уключна) у: Полацкі раённы выканаўчы камітэт на адрас аддзела архітэктуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта па адрасу: 211400, г. Полацк, вул. Талстога, 6 (кабінет 140, 125), e-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл./факс: 8 (0214) 46-22-41, 8 (0214) 46-22-83. Заявы, якія паступілі пасля заканчэння ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.
У выпадку наяўнасці заявы ад грамадскасці аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА, дата і месца яго правядзення будуць паведамлены на працягу пяці працоўных дзён з дня звароту, з дапамогай размяшчэння аб'явы на афіцыйным сайце Полацкага раённага выканаўчага камітэта і публікацыі ў раённай газеце «Полацкі веснік».
Парадак арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў справаздач аб АУНА, у тым ліку парадак накіравання заявы аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА, устаноўлены Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзенні грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2016 №458.
Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы можна накіраваць на працягу 10 працоўных дзён з 13.02.2024 г. па 26.02.2024 г. (уключна) у:
КУП «ЖКГ г. Полацка», 211400, г. Полацк, вул. Войкава, д. 8, тэл/факс: 8(0214) 46-79-73, e-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., інтэрнэт-сайт: www.jkhpolotsk.by.
Парадак правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы, у тым ліку парадак накіравання заявы аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы ўстаноўлены Палажэннем аб парадку правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў рэспублікі Беларусь ад 29.10.2010 №1592
Заявы, пададзеныя пасля пазначаных тэрмінаў, разглядацца не будуць.
Месца і дата апублікавання паведамлення:
- у друкаваных СМІ - газета «Полацкі веснік» выпуск ад 13.02.2024 г.
- у электронным выглядзе - на інтэрнэт-сайце Полацкага раённага выканаўчага камітэта www.polotsk.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» ад 13.02.2024 г.