Папярэдняе інфармаванне грамадзян аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) па аб'екце:

03.10.2023

«Распрацоўка і рэкультывацыя кар'ера валунна-жвірова-пясчанай сумесі (жвірова-пясчанай сумесі) і пяску на ўчастку №3 (блокі ІС1, IIB, III С1) радовішча Канашы Полацкага раёна Віцебскай вобласці»

План-графік работ па правядзенні ацэнкі ўздзеяння

Падрыхтоўка праграмы правядзення АУНА

з 01.07.2023 па 07.10.2023

Правядзенне папярэдняга інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб аб планаванай гаспадарчай і іншай дзейнасці

з 03.10.2023 па 09.10.2023

Падрыхтоўка апавяшчэння аб планаванай гаспадарчай і іншай дзейнасці

з 30.09.2023 па 02.10.2023

Накiраванне апавяшчэння аб плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці і праграмы правядзення АУНА закранаемым бакам*

не патрабуецца*

Падрыхтоўка справаздачы аб АУНА

з 05.07.2023 па 07.10.2023

Накiраванне справаздачы аб АУНА закранаемым бакам*

не патрабуецца*

Правядзенне грамадскіх абмеркаванняў на тэрыторыі: Рэспублікі Беларусь

Закранаемых бакоў*

з 10.10.2023 па 08.11.2023 уключна (не менш за 30 каляндарных дзён)

не патрабуецца*

Правядзенне кансультацыі па заўвагах закранаемых бакоў*

не патрабуецца*

Правядзенне сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА

з 03.11.2023 па 08.11.2023 (не раней чым праз 25 каляндарных дзён з даты пачатку грамадскіх абмеркаванняў і не пазней за дзень іх завяршэння)

Дапрацоўка справаздачы аб АУНА па заўвагах

з 09.11.2023 па 15.11.2023

Прадстаўленне справаздачы аб АУНА ў складзе перадпраектнай (перадінвестыцыйнай), праектнай дакументацыі на дзяржаўную экалагічную экспертызу

з 16.11.2023 па 15.12.2023

Прыняцце рашэння ў дачыненні да плануемай дзейнасці

з 16.12.2023 па 31.12.2023 (на працягу 15 працоўных дзён пасля атрымання заключэння дзяржаўнай экалагічнай экспертызы)

*запаўняецца ў выпадку, калі запланаваная гаспадарчая і іншая дзейнасць можа аказваць трансгранічнае ўздзеянне

Звесткі аб запланаванай дзейнасці

Заказчык запланаванай дзейнасці: КУП «ЖКГ г. Полацка».

Адрас: 211400, г.Полацк, вул.Войкава, 8

Тэл: +375 (214) 74-77-03, факс: +375 (214) 46-79-73

Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Праектнымі рашэннямі прадугледжваецца распрацоўка і рэкультывацыя кар'ера валунна-жвірова-пяшчанай сумесі (жвірова-пяшчанай сумесі) і пяску на ўчастку №3 (блокі IС1, IIB, III С1) радовішча Канашы Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

У адміністрацыйных адносінах радовішча Канашы размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад г. Полацка і за 17,0 км на паўночны ўсход ад г.п. Ушачы на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Агульная працягласць радовішча з усходу на захад 5,0 км пры шырыні 0,2-1,2 км. Плошча радовішча 352 га.

Гэтым праектам прадугледжваецца распрацоўка запасаў у межах прадастаўленага прадпрыемству горнага адводу. Плошча ўзгодненага зямельнага ўчастка пад распрацоўку кар'ера складае 12, 3381 га. Плошча адпрацоўкі ў межах горнага адводу складзе 9,653 га.

Распрацоўка карыснага выкапня будзе праводзіцца з унутраным залажэннем борта кар'ера адносна контуру падліку запасаў. Барты кар'ера будуць устойлівыя пры кутах адхону, не перавышаючых значэнні 35°.

Згодна са Справаздачай аб дэталёвай разведцы радовішча жвірова-пяшчанай сумесі і пяску Канашы Полацкага раёна Віцебскай вобласці, праведзенай у 1985-88 гадах з падлікам запасаў па стане на 01.06.1988 г., радовішча складаецца з 5 участкаў. Пратаколам № 5 (1570) ад 18 мая 1989 года пасяджэння Тэрытарыяльнай камісіі па запасах карысных выкапняў (ТКЗ) пры ВА «Беларусгеалогія» зацвярджаліся запасы 4 участкаў (№№ 2 - 5).

Участак № 3 размешчаны ва ўсходняй частцы радовішча. Горны адвод размешчаны ў паўночнай і цэнтральнай частцы ўчастка ў 0,29 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Канашы, у 1,0 км на паўднёвы захад ад в. Гарнаполле на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Карысным выкапнем на радовішчы Канашы з'яўляюцца пяскі рознага грануламетрычнага складу, у тоўшчы якіх у выглядзе лінзаў і праслояў залягае жвірова пяшчаная сумесь. У працэсе работ яны вывучаліся як сыравіна для вытворчасці бетону, будаўнічых раствораў і дарожнага будаўніцтва.

Гравійна-пяшчаная сумесь і пяскі аб'яднаны ў адну прамысловую тоўшчу, бо яны замяшчаюць адзін аднаго па плошчы распаўсюджвання і магутнасці залягання і паасобная адпрацоўка іх немагчыма. Па палявым вызначэнні аб'ёмная вага жвірова-пяшчанай сумесі - 1,704 т/м3, пяску - 1,4 т/м3.

Работы па рэкультывацыі зямель прадугледжана ажыццяўляць у два этапы: першы - горнатэхнічны, другі - біялагічны. Горнатэхнічны этап рэкультывацыі ўключае ў сябе мерапрыемствы па падрыхтоўцы парушаных земляў для наступнага іх выкарыстання ў лясной гаспадарцы. Біялагічны этап рэкультывацыі ўключае ў сябе мерапрыемствы па аднаўленні ўрадлівасці парушаных зямель, якія ажыццяўляюцца землекарыстальнікам за кошт сродкаў прадпрыемстваў, якія праводзяць на гэтых землях работы, звязаныя з парушэннем глебавага покрыва.

У якасці альтэрнатыўных варыянтаў размяшчэння разгледжаны:

I варыянт – распрацоўка ўчастка радовішча і рэкультывацыя ў адпаведнасці з праектнымі рашэннямі без водапаніжэння пры адпрацоўцы абваднёнай тоўшчы.

II варыянт - папярэдняе водапаніжэнне для адпрацоўкі абваднёнай тоўшчы карыснага выкапня.

III варыянт - «нулявая» альтэрнатыва - адмова ад планаванай гаспадарчай дзейнасці.

З улікам аналізу альтэрнатыўных варыянтаў тэхналагічных рашэнняў і размяшчэння аб'екта, да рэалізацыі прыняты варыянт 1, паколькі з'яўляецца прыярытэтным варыянтам плануемай гаспадарчай дзейнасці, з улікам найлепшых даступных тэхнічных метадаў, іх эканамічнай эфектыўнасці, экалагічнай бяспекі, спажывання рэсурсаў на адзінку прадукцыі, ступені рызыкі і верагоднасці ўзнікнення аварый.