Пастановай Савета Міністраў ад 25 лютага 2021 года нумар 111 у Беларусі прадугледжана змяненне ставак экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.
У Беларусі ў 2021 годзе запланаваны 180 конкурсаў для выяўлення і развіцця здольнасцей таленавітай моладзі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў Казахстан у 2020 годзе вырас больш як на 20 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко ў час пасяджэння сумеснай беларуска-казахстанскай рабочай групы па выпрацоўцы перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускія банкі ў 2020 годзе накіравалі на дабрачыннасць больш за Br35 млн, паведамілі БЕЛТА ў Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ).
На веснавыя палявыя работы ў 2021 годзе неабходна Br2 млрд 275,5 млн. Гэта прадугледжана рабочым планам па падрыхтоўцы і правядзенні веснавых палявых работ у 2021 годзе, размешчаным на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.
У 2020 годзе тэатры Беларусі наведалі 692,7 тыс. гледачоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 50 "Аб удасканаленні дзейнасці па ўліку драўніны". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
ВУП Беларусі ў студзені вырас на 1,3 працэнта ў параўнанні з узроўнем аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Таняй Радачай. Аб гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Праект "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" пачаў прыём заявак на конкурс прадпрымальніцкіх ініцыятыў у 12 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства эканомікі.