Беларусь у студзені-лістападзе 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 33,7 працэнта да $44,533 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Прастоле (па сумяшчальніцтве) Сяргей Алейнік 10-11 студзеня наведвае з візітам Ватыкан. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Экспарт будаўнічых паслуг Беларусі ў 2022 годзе запланаваны на ўзроўні $750 млн. Аб гэтым заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі ўзгаднілі і падпісалі прагнозныя балансы попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы па мясной і малочнай прадукцыі на 2022 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Савет Міністраў вызначыў аб'ёмы закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2022 год. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 31 снежня 2021 года нумар 786, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі ўстаноўлены стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі на 2022 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2021 года нумар 795, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Беларусі аптымізаваны пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 763 ад 28 снежня 2021 года, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БЕЛТА.
Беларусь і Расія дамовіліся аб кааперацыі ў авіябудаванні. Аб гэтым было заяўлена на афіцыйнай частцы сустрэчы прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь і Індыя пацвярджаюць узаемную зацікаўленасць у наданні дадатковага імпульсу двухбаковым адносінам. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы пасла Беларусі ў Індыі Андрэя Ржавускага з дзяржаўным міністрам замежных спраў Індыі Мінакашы Лекхі, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.
У эканоміцы Беларусі ў лістападзе гэтага года было занята 4255,2 тыс. чалавек. Такая статыстыка апублікавана сёння на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.