Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 114 "Аб пытаннях дзяржаўнай статыстыкі". Дакумент накіраваны на прывядзенне палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце ў адпаведнасць з законам ад 30 снежня 2022 года нумар 238-З, а таксама на забеспячэнне магчымасці выкарыстання інфармацыйнай сістэмы Белстата дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржстатыстыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Тавараабарот у сферы грамадскага харчавання Беларусі ў першым квартале 2023 года склаў Br1,1 млрд, або 109,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню першага квартала 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Новыя пасады ўрачоў з'явіліся ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя, якая карэкціруе яго ж пастанову нумар 61 ад 27 мая 2021 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.
Беларускія аграрыі падрыхтавалі больш за палову плошчаў пад сяўбу сельскагаспадарчых культур, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі пачалася сяўба яравога рапсу, буракоў, бульбы і кукурузы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Дадатная дынаміка экспарту па выніках студзеня - лютага 2023 года забяспечана ў гандлі Беларусі з 68 суб'ектамі Расійскай Федэрацыі. Такія даныя прывёў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 11 красавіка на відэаканферэнцыі з кіраўнікамі аддзяленняў пасольства ў расійскіх рэгіёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8098,6 млн у эквіваленце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага банка.
У інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун расказаў, што Мінлясгас будзе інфармаваць беларусаў аб забаронах на наведванне лясоў праз СМС-паведамленні.
Беларусь за два месяцы 2023 года экспартавала харчовых тавараў і сельгассыравіны на $1,2 млрд, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.