Навіны рэспублікі

13.02.2026

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў

Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.

12.02.2026

Для шматдзетных сем'яў Беларусі адкрыта 151 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал"

У Беларусі на 1 лютага адкрыта 151 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

11.02.2026

Беларусь разлічвае на захаванне высокага тэмпу і ўзроўню супрацоўніцтва з В'етнамам

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў 9 лютага прыняў удзел у прыёме прэм'ер-міністра В'етнама Фам Мінь Чыня, які быў арганізаваны для дыпламатычнага корпуса з нагоды Новага 2026 года па месячным календары. Аб гэтым паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускую загранустанову ў Ханоі.

10.02.2026

У Беларусі плануюць узвесці 48 сучасных МТК і больш за 500 прафілакторыяў для цялят

У Беларусі плануецца ўзвесці 48 сучасных МТК і больш як 500 прафілакторыяў для цялят. Аб гэтым расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Смільгінь у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

09.02.2026

Стала вядома, калі пройдзе наступны перапіс насельніцтва ў Беларусі

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева расказала журналістам перад пачаткам пашыранай калегіі ведамства, калі пройдзе наступны перапіс насельніцтва ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

06.02.2026

Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў 2025 годзе дасягнуў амаль $90 млрд

Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў 2025 годзе дасягнуў амаль $90 млрд. Такія даныя апублікаваныя на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

05.02.2026

Беларусь і Расія разгледзелі перспектывы супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы

Беларусь і Расія разгледзелі перспектывы супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы. Размова пра гэта ішла на рабочай сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Віктара Каранкевіча з намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Новакам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

04.02.2026

Беларусь і Мальдывы дамаўляюцца аб істотнай актывізацыі супрацоўніцтва

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Мальдываў Махамедам Вішамам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

03.02.2026

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб умовах дзейнасці сумеснага ўніверсітэта

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Валерый Фалькоў падпісалі міжурадавае пагадненне аб умовах дзейнасці Беларуска-расійскага універсітэта (БРУ). Цырымонія прайшла ў фармаце відэаканферэнцсувязі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

02.02.2026

У Беларусі вырастуць стаўкі збораў для рамеснікаў і ў сферы аграэкатурызму

У Беларусі вырастуць стаўкі збораў для рамеснікаў і ў сферы аграэкатурызму, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.