Віцябчанка перамагла ў праекце «100 ідэй для Беларусі»

14.03.2023

Віцебская вобласць прывезла чатыры перамогі з фіналу маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Сярод лепшых - распрацоўка другакурсніцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа Дар'і Тарасевіч. Разам з кіраўніком выкладчыкам інфарматыкі Хрысцінай Куставай яны прадставілі сэнсарныя акуляры для людзей са слабым зрокам. Прататып дэвайса важыць крыху больш за 130 г і аснашчаны ультрагукавымі датчыкамі і вібраматорамі.Гаджэт плануюць удасканаліць, дабавіўшы некалькі карысных функцый і надаўшы яму эстэтычны выгляд.