Вядучая Кацярына Дыбаль расказала пра творчы і жыццёвы шлях выдатнай эстраднай спявачкі, актрысы тэатра і кіно. Пласцінкі з яе песнямі разыходзіліся вялікім тыражом, на яе выступленні білеты разбіралі імгненна, чэргі ў касы займалі з ночы, а яе голас, спяваючы славуты "Синий платочек", для многіх станавіўся сімвалам краіны. У чым быў сакрэт такога каласальнага поспеху? Для гледачоў яе кампазіцыі пра любоў, сяброўства, адданасць былі актуальныя як у мірны час, так і ў гады цяжкіх выпрабаванняў на Вялікай Айчыннай вайне, куды, дарэчы, спявачкі запісалася дабравольцам і выступала на фронце салісткай джаз-ансамбля.
Яшчэ да гэтага, пачаўшы выступаць у 1923 годзе як спявачка, Клаўдзія Шульжэнка рабіла поспехі ў творчасці. І ўжо ў маі 1928 года адбыўся яе дэбют на сцэне Марыінскага тэатра. З таго моманту і па 1942 год яна была салісткай джаз-аркестра.
Франтавая біяграфія артысткі налічвае больш за 500 канцэртаў. У спёку, сцюжу, пад акампанемент варожага агню - у любых умовах яна спявала савецкім воінам іх любімыя яшчэ з мірнага жыцця кампазіцыі. Песні "Когда простым и нежным взором", "Дядя Ваня" і новыя, напрыклад "Давай закурим", радавыя і афіцэры падхоплівалі на розныя галасы. Для іх гэтыя імгненні станавіліся часам вызначальнымі ў барацьбе з ворагам, а тыя, хто аказваўся з раненнем у шпіталях, слухалі на патэфоне голас Клаўдзіі Шульжэнка і выздараўлівалі хутчэй.
У мірныя гады яе слава не згасала. Клаўдзія Шульжэнка актыўна вяла канцэртную дзейнасць, прымала ўдзел ва ўсесаюзных конкурсах, а на некаторых прысутнічала ў якасці члена журы. Таксама спявачка здымалася ў кіно і іграла ў тэатры.
Артысты Віцебскай абласной філармоніі Аксана Новікава, Алена Паўленкава, Аляксандра Давыдава і Марына Гоман выканалi лепшыя творы з рэпертуару Клаўдзіі Шульжэнка.