Юная піяністка з Шуміліна заваявала бронзу на міжнародным конкурсе ў Германіі

08.04.2022

Вучаніца шумілінскай сярэдняй школы нумар 1 Марыя Скорынава заваявала прызавое месца на IX Міжнародным конкурсе піяністаў Young Euregio Piano Award Online Edition-2022. Творчыя спаборніцтвы праходзілі ў рэжыме анлайн і складаліся з двух тураў. У фінале конкурсу ўдзельнічалі амаль 60 музыкантаў з 24 краін. Піяністы спаборнічалі ў сваёй узроставай катэгорыі. Выпускніца Шумілінскай ДШМ, якая займаецца музыкай з 6 гадоў, падрыхтавала і выканала для еўрапейскага конкурсу вельмі складаную праграму з твораў Пракоф'ева, Скрабіна, Шапэна, Баха, Чайкоўскага і Капусціна.

Марыя ўжо другі год займаецца ў школе практыкі пры Наваполацкім дзяржаўным музычным каледжы па класе фартэпіяна ў Галіны Касяк і па тэорыі музыкі ў Наталлі Кандрацюк. Талент юнага музыканта дапамагаюць развіваць вопытныя дырыжоры Віцебскай вобласці, у ліку якіх выкладчыкі Наваполацкага і Віцебскага музычных каледжаў і кіраўнік сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі.

БелТА