Бягомльскі музей народнай славы стаў лепшым у Віцебскай вобласці па выніках 2021 года

06.04.2022

Лепшай сярод музейных устаноў Віцебскай вобласці па выніках дзейнасці за 2021 год быў прызнаны Бягомльскі музей народнай славы Докшыцкага раёна. Супрацоўнікі ўстановы культуры змаглі вывесці музей у лідары года ў вобласці дзякуючы краязнаўчай, навукова-даследчай, асветнай рабоце, а таксама вялікай колькасці мерапрыемстваў, у ліку якіх немалаважнае месца займаюць патрыятычныя і выхаваўчыя.

Пастаянная экспазіцыя музея, размешчаная ў васьмі выставачных залах, расказвае пра гісторыю докшыцкага краю - ад першых паселішчаў і захаваных прадметаў ужытку да сучаснасці. Цэлую залу займае партызанскі куток: тут можна ўбачыць фатаграфіі, дакументы, макеты зброі, прадметы партызанскага побыту.

БелТА