Дзіцячы клінічны цэнтр у Віцебску цалкам перайшоў на аказанне штатнай меддапамогі

28.03.2022

Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр перайшоў да звычайнага рэжыму работы і прымае дзяцей з усяго рэгіёна для правядзення планавых абследаванняў, аперацый, лячэння і рэабілітацыі. Дзеці, якія праходзілі тут лячэнне ад COVID-19, ужо ўсе выпісаны, і аддзяленні, адведзеныя для прыёму такіх пацыентаў, прайшлі дэзынфекцыю. З гэтага дня ўстанова аховы здароўя не будзе прымаць дзяцей з каранавірусам. Спад захваральнасці і існуючы ложкавы фонд даюць магчымасць перанакіроўваць дзяцей у абласную інфекцыйную бальніцу.