Выстава-конкурс «Велікодныя ўзоры» адкрылася ў Віцебску

25.03.2022

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) з 24 сакавіка па 22 красавіка праходзіць абласная выстава-конкурс па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве "Велікодныя ўзоры". Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства, якое праходзіць у вобласці напярэдадні Вялікадня і прысвечана гэтаму царкоўнаму святу. Амаль усе раёны Віцебшчыны прадставілі вырабы, выкананыя ў розных традыцыйных тэхніках: саломапляценне, лазапляценне, ганчарства, вышыўка, вязанне, бісерапляценне і іншыя.